25 красавiка 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чакаем ВКІ-панэлі?

6
Чакаем ВКІ-панэлі?

Пасля публікацыі NEXTA ў менскім пераходзе пачалі прыбіраць сляды няўдалага «рамонту».

Пра гэта паведаміў блогер NEXTA ў Telegram-канале і апублікаваў фота з месца «зачысткі».

Нагадаем, Сцяпан Cвятлоў распавёў пра тое, як у падземных пераходах Менска сцены заляпляюць таннай плёнкай «пад мармур».

Блогер пажартаваў з безгустоўшчыны і быў здзіўлены, што ў чыноўнікаў выстарчыла грошай і мазгоў толькі на танныя будматэрыялы:

«Здавалася б, у такой вялікай IT-краіне, як наша, удзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў ужо проста ў падземных пераходах, якія вядуць ад чыгуначнага вакзалу, павінны сустракаць сцены, абліцаваныя зробленымі адпаведна з нана-тэхналогіямі ВКІ-панэлямі, якія транслююць мудрыя выслоўі галоўнага спартоўца аб карыснасці сала ў якасці допінгу і недапушчальнасці паглынання бульбы з мясам на ноч», - напісаў блогер.

Пост быў апублікаваны на сайце Сharter97.org і, як мы бачым, сляды няўдалага «рамонту» наважыліся прыбраць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках