24 красавiка 2024, Серада, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму назвы «Беларусія» не існуе

69
Чаму назвы «Беларусія» не існуе
Фота: onliner.by

Беларускі блогер распавёў пра распаўсюджаны міф.

Так, сябры - сёння будзе пост пра правільнасць ужывання назвы Беларусі - я ўжо неяк пісаў на гэтую тэму, але ватнікі, сталіністы, аматары СССР, антызаходнікі, а таксама чытачы кніг пра «пападанцаў» з упартасцю, вартай лепшага выкарыстання, прадаўжаюць упарта туліць усюды сваю «Беларусію» і ўпарта ігнаруюць правільную назву краіны на расейскай мове, піша беларускі блогер Максім Міровіч у ЖЧ.

Дык вось - ніякай «Беларусіі» ні ў беларускай, ні ў расейскай мове не існуе - а ёсць толькі адна правільная форма назвы краіны - Рэспубліка Беларусь, або скарочана Беларусь - і ў сённяшнім пасце я аргументавана і навукова растлумачу вам, чаму ніякай «Беларусіі» не існуе - гэта састарэлае і да таго ж наогул не расейскае слова.

Увогуле, абавязкова заходзьце пад кат, пішыце ў каментарах ваша меркаванне, ну і ў сябры дадавацца не забывайце)

Не расейская назва.

Сярод аргументаў, якія распаўсюджваюць ватнікі, імперцы і сталіністы, мне трапляўся такі - «мы кажам «Беларусія», бо па-расейску так правільна! Пасля гэтага яны як правіла ўцякаюць, так і не дачакаўшыся адказу апанента.

Самае смешнае палягае ў тым - што «Беларусія» - напраўду не расейскае, а нямецкае слова. Канчаткі «сія» ў расейскай сталі з'яўляцца за Кацярынай Другой - якая, як вядома, была немкай і вымаўляла менавіта так. Фактычна, гэта такая сабе пруская традыцыя назвы зямель, нічога агульнага з беларускай мовай не мае. Гэты факт незнаёмы сталіністам і імперцам, і яны прадаўжаюць распавядаць казкі, што «Беларусія» - «гэта так правільна па-расейску», што само па сабе вельмі смешна - па-расейску акурат правільны канчатак «-русь», а не нямецкае «-сія».

«Сіла традыцый».

Яшчэ адзін аргумент, які я часта чую ад ватнікаў, імперцаў і чытачоў кніг пра «пападанцаў» - гэта нібыта тое, што існуе нейкая міфічная «сіла звычкі». Маўляў, як прывыклі 30 гадоў таму казаць «Беларусія», так і гаворым, і няма чаго нас перавучваць.

Аргумент гэты таксама вельмі смешны, і з яго вельмі відавочна тырчаць вушкі палітычнай заангажаванасці і так бы мовіць «лініі партыі». Проста нагадаю вам, як усе расейскія СМІ ў 2008-м годзе фактычна ў адну ноч перавучыліся казаць замест грузінскага варыянту «Цхінвалі» асецінскі варыянт «Цхінвал». Ну і чыста літоўскую назву «Вільнюс» ніхто не замяняе на «больш звыклую» Вільню (Вільня) - так што аргумент пра нейкую там «сілу традыцый» таксама не праходзіць - усё цалкам залежыць ад палітычнай кан'юнктуры.

У класіфікатары ніякай «Беларусіі» не існуе.

Што цікава - у самой Расеі ў існым класіфікатары краін не існуе ніякай «Беларусіі», а ёсць толькі Рэспубліка Беларусь, альбо скарочаны варыянт - Беларусь. Гэта расейскі класіфікатар, які паказвае правільныя назвы краін на расейскай мове. Вось так выглядае спіс краін у класіфікатары:

Яшчэ раз, для някемлівых чытачоў кніг пра Ваньку-пападанца - У самым. Расейскім. Класіфікатары. Які кажа, як правільна называць краіны па-расейску. Няма ніякай «Беларусіі». «Германія» ёсць, так што аргумент «а чаму немцы не патрабуюць вымаўляць па-расейску «Дойчланд», беспадстаўны. «Германія» - ёсць у класіфікатары. «Беларусіі» - няма.

Чаму яны так кажуць?

І вось мы падыходзім да самага цікавага - а чаму ватнікі, аматары СССР і ўсякія там шавіністы наогул так кажуць? Навошта ім гэта трэба? Арцемій Лебедзеў у адным са сваіх нядаўніх відэаінтэрв'ю досыць адкрыта раскрыў гэтую таямніцу - маўляў, «раней я жыў у адной вялікай краіне, а цяпер на яе месцы з'явілася некалькі нейкіх незразумелых краін, ну куды гэта варта!»

Уласна, гэта цалкам разгорнуты адказ на пытанне, чаму ватнікі, аматары СССР і антызаходнікі кажуць «Беларусія» - яны папросту не прызнаюць цалкам беларускай дзяржаўнасці і спадзяюцца зноў стварыць нешта накшталт СССР, дзе ўжо самі будуць паказваць беларусам, як ім называць сваю краіну. «Каб два разы не ўставаць і перавучвацца не будзем!» - выступаюць у каментарах ватнікі і з аслінай упартасцю прадаўжаюць гаварыць «Беларусія». Гэтыя ж людзі ўскрыкваюць «правільна казаць «НА ЎКРАІНЕ» - тым самым адмаўляючы ў існаванні і ўкраінскай дзяржаўнасці.

Даходзіць да смешнага - прапагандысцкія СМІ, цытуючы Лукашэнку, выпраўляюць у ягоных прамовах «Беларусь» на «Беларусію» (хоць ён ніколі такога не казаў), а паказваючы мітынгі беларускай апазіцыі, распавядаюць такое - «па цэнтры Менска прайшла калона апазіцыі, скандуючы лозунг «Жыве Беларусія!». Гэта як той казаў рука - твар...

Увогуле, як вы ўжо зразумелі - ніякай назвы «Беларусія» не існуе, правільна па-расейску толькі Рэспубліка Беларусь або Беларусь - і ніяк інакш.

Напішыце ў каментарах, што вы думаеце з гэтай нагоды, цікава.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках