19 красавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай увёў падаткі на амерыканскія тавары ў адказ на пастанову Трампа

Кітай увёў падаткі на амерыканскія тавары ў адказ на пастанову Трампа

Улады КНР падымуць падатак на асобныя амерыканскія тавары ад 5 да 25 адсоткаў.

Кітай павысіў падаткі на амерыканскія тавары, паведамляюць СМІ са спасылкай на камісію ў тарыфнай палітыцы Дзяржаўнага савета КНР. Пастанова прынятая ў якасці люстранога захаду пасля таго, як аб павышэнні падаткаў у дачыненні да Кітая абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе «Радыё Свабода».

Паведамляецца, што ўлады КНР падымуць падатак на асобныя амерыканскія тавары ад 5 да 25 адсоткаў. Змены закрануць тавары агульным коштам блізу 60 мільярдаў даляраў. Пры гэтым ўвядзенне захаду адкладзенае да 1 чэрвеня, што дазваляе ЗША і Кітаю сесці за стол перамоў з мэтай скасаваць абмежаванні ў двухбаковым парадку, адзначае The New York Times.

Павышэнне падаткаў з боку ЗША з 10 да 25 адсоткаў, якое анансаваў Трамп, закране перш за ўсё аўтазапчасткі. Агулам падатак будзе ўведзены ў дачыненні да кітайскіх тавараў агульным коштам 200 мільярдаў даляраў.

Прэзідэнт ЗША раней перасцерагаў КНР перад увядзеннем у адказ санкцый і паабяцаў, што павышэнне падаткаў Вашынгтонам не адаб'ецца на амерыканцах, якія будуць набываць кітайскія тавары.

«Ужо не будзе з кім будзе рабіць бізнэс. Вельмі дрэнна для Кітая, вельмі добра для ЗША! Але Кітай шмат гадоў [настолькі] карыстаўся Злучанымі Штатамі, што яны [цяпер] далёка наперадзе (нашы прэзідэнты недастаткова добра працавалі). Так што Кітаю не варта адказваць - будзе толькі горш!», - напісаў у твітэры Трамп.

Цяперашні прэзідэнт ЗША ў сваёй перадвыбарнай кампаніі абяцаў увядзенне шэрагу захадаў для абароны амерыканскіх кампаній ад замежных тавараў. Трамп неаднаразова абвінавачваў папярэдніх лідараў краіны ў недастаткова сур'ёзных, на ягоную думку, намаганнях для прадухілення ўплыву КНР на амерыканскі рынак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках