20 красавiка 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: на гомельскім марозіве напісалі «Жыве Беларусь!»

8
Фотафакт: на гомельскім марозіве напісалі «Жыве Беларусь!»

Вядомы лозунг-дэвіз таксама пераклалі для турыстаў на ангельскую мову.

Мала таго, што гомельскі брэнд «Белы полюс» выпусціў першае ў свеце марозіва з васількамі і льном, дык яшчэ і на ўпакоўцы размясціў незвычайны англа-беларускі слоўнік, піша nn.by.

На ўпакоўцы марожанага замежнікам прапануецца пяць фраз, вывучыўшы якія яны напэўна не знікнуць у Беларусі. Напрыклад, калі турысты хочуць знайсці новых сяброў, то павінны спытаць: «Як дабрацца да Зыбіцкай?»

А каб выказаць рэспект новым сябрам, можна проста сказаць: «Жыве Беларусь!»

ФОТА 1863X.COM

Так-так, тыя самыя купалаўскія словы трапілі на ўпакоўку новага марожанага. А яшчэ абяцаюць, што хутка з'явіцца інстаграм-канал @belypolus, дзе замежнікам прапануюць гэтыя і не толькі фразы ў малюнках. Дарэчы, адзначым, што выканана інструкцыя на беларускай лацінцы, а не на хаатычным гібрыдзе гукаў і літар.

«Як толькі замежнікі прыязджаюць у нашу краіну, ім тут жа прапануюць паехаць у Нясвіжскі замак і пакаштаваць дранікі, - каментуе намеснік дырэктара маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч. - Мы любім класіку, але адкрываем турыстам розныя бакі Беларусі, асабліва тым, хто прыязджае сюды не ўпершыню і каля замкаў дранікі ўжо пакаштавалі.

Беларуская мова ў першую чаргу паказвае нас як нацыю. Таму мы хочам, каб замежнік у камплект да магніцікаў узяў з сабой каларытную беларускую фразу, прамаўляючы якую, успамінаў бы смак і характар нашай краіны».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках