29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юбілейнае «Басовішча» пачало прыём заявак на візы

2
Юбілейнае «Басовішча» пачало прыём заявак на візы
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На фестывалі выступіць «Крама», Лявон Вольскі, Dzieciuki.

А яшчэ будуць Naviband, Re1ikt ды Znich. У гэтым годзе пройдзе трыццаты Фэст Музыкі Маладой Беларусі пад Беластокам. Заяўкі на візы ўжо прымаюць, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізатары музычнага фэсту «Басовішча», які пройдзе 19-20 ліпеня ў польскім Гарадку (Gródek), паведамілі аб пачатку прыёму заявак на візы. Усім ахвотным прапануюць запоўніць анкету - тым, хто маладзейшы за 25 гадоў, абяцаюць бясплатны «шэнген», а для старэйшых магчымыя зніжкі на візы (умовы пазней агучыць консульствы).

На фэсце ўжо анансаваныя некалькі хэдлайнераў: беларускія гурты «Крама», Dzieciuki, Naviband, Re1ikt, Volski і Znich, беластоцкі польскамоўны гурт Kreha.

Хто выступіць у конкурснай частцы, стане вядома 24 траўня: у менскім Berlin Club пройдзе «Адборышча», на якім з васьмі «паўфіналістаў» вызначаць чатыры гурты. У мінулым годзе пераможцам «Басовішча» стаў гурт SnopSnoŭ, перад гэтым - Teleport.

Штогадовы фэст беларускага альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча» рэгулярна праводзіцца Беларускім аб'яднаннем студэнтаў на некамерцыйнай аснове недалёка ад Гарадка на Падляшшы, пачынаючы з 1990 года. У розны час пераможцамі «Басовішча» называліся Akute, B:N:, IQ48, Mauzer, Naviband, Zet, Znich ды іншыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках