19 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штучны інтэлект стварыў ідэальны рэцэпт віскі

12
Штучны інтэлект стварыў ідэальны рэцэпт віскі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Узор віскі спачатку адправяць на дэгустацыю, а толькі потым запусцяць у вытворчасць.

Швэдскі вытворца віскі Mackmyra і фінская ІІ-кампанія Fourkind выпусцілі першы ў свеце віскі, прыгатаваны паводле рэцэпту нейрасеціва, піша knife.media.

Для стварэння ўнікальнага напою штучны інтэлект прааналізаваў усё віскі Mackmyra, згенераваўшы 70 мільёнаў новых відаў. Машына збірала «ідэальны» рэцэпт, камбінуючы кампаненты самых паспяховых і прадаваных відаў, а таксама беручы пад увагу густы пакупнікоў і трэнды.

Пазней алгарытм адсеяў «няўдалыя» варыянты і пакінуў залаціста-жоўтае аднасоладавае віскі з зёлкавымі ноткамі анісу, імберцу, белага перцу і цытрусавай цэдры.

Кампаніі супакойваюць, што іх эксперымент яшчэ не азначае, што робаты адбяруць прафесіі чалавека. «Хоць штучны інтэлект і стварыў рэцэпт віскі, мы больш залежныя ад досведу і ведаў чалавека», - сказала майстар бровара Mackmyra Анджела Д’Арацыа. Паводле ейных словаў, алгарытмы - толькі прылада ў руках чалавека, а не канкурэнт. Да таго ж у робатаў і праграмаў няма смакавых рэцэптараў, якія маглі б ацаніць алкаголь.

Узор віскі спачатку адправяць на дэгустацыю, а толькі потым запусцяць у вытворчасць. Першую партыю, верагодна, выпусцяць восенню 2019 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках