25 красавiка 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бярозавы гай за Нацыянальнай бібліятэкай высекуць, каб пабудаваць рэзідэнцыю амбасадара Азербайджана

22
Бярозавы гай за Нацыянальнай бібліятэкай высекуць, каб пабудаваць рэзідэнцыю амбасадара Азербайджана

Журналістам сталі вядомыя ўмовы гэтай дзіўнай угоды.

Жыхары сталічнага раёна «Маяк Менска», які знаходзіцца за Нацыянальнай бібліятэкай, абураныя тым, што вакол імкліва знікае лес. Забудоўнікі высякаюць яго з розных прычынаў - і дрэваў становіцца ўсё менш, піша nn.by.

Першым пад удар патрапіў лясок за Домам міласэрнасці (на мапе ён справа). Сербскі забудоўнік атрымаў дазвол узвесці тут шматузроўневы паркінг на 620 аўтамабіляў.

Наступным высекуць бярэзнік, размешчаны насупраць, на другім баку вуліцы Францыска Скарыны. Тут павінна з'явіцца рэзідэнцыя амбасадара Азербайджана. Яшчэ ў 2015 годзе амбасада атрымала ў арэнду гэты надзел на 99 гадоў.

Журналістам сталі вядомыя ўмовы гэтай дзіўнай угоды. Азербайджан плаціць за тэрыторыю амбасады на Старавіленскім тракце, а таксама за надзел для рэзідэнцыі амбасадара на вуліцы Францыска Скарыны... $ 1 за год.

За бярозавым гаем знаходзіцца вуліца Яўгена Глебава з катэджных пасёлкам, куды ў былога віцэ-прэм'ера Васіля Жарко атрымалася ўціснуць свой дом.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках