18 красавiка 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа прыбыў у Сочы

4
Майк Пампэа прыбыў у Сочы
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША заявіў пра супярэчнасці з Расеяй.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа прыбыў у расейскі Сочы на перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым, паведамляе nv.ua.

Чакаецца, што цэнтральнымі тэмамі сустрэчы будзе развязанне сітуацыі вакол Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) наконт іранскай ядзернай праграмы, падаўжэнне Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-3), а таксама Сірыя і Венесуэла.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў распавёў, што Пуцін мае намер абмеркаваць з Пампэа двухбаковыя стасункі, стратэгічную стабільнасць і раззбраенчую тэматыку, а таксама вострыя рэгіянальныя пытанні.

У сваю чаргу Пампэа напярэдадні сустрэчы заявіў пра супярэчнасці з Расеяй.

Варта адзначыць, што Пампэа скараціў свой візіт у РФ, адмовіўшыся ад наведвання Масквы. Замест гэтага дзяржсакратар ЗША здзейсніў паездку ў Брусэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках