24 красавiка 2024, Серада, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адкуль такія кошты?»

11
«Адкуль такія кошты?»

Гомелька і ЖКГ пасварыліся праз афарбоўку фасада дома.

Гомелька Святлана Гаўрыленка амаль год ваюе з мясцовай ЖКГ. Да візіту Лукашэнкі камунальныя службы пафарбавалі фасад будынка, у якім яна мае нежылое памяшканне, і выставілі жанчыне кошт - блізу 400 даляраў, паведамляе «Еўрарадыё».

Святлана падлічыла, што сваю працу жылкамгас ацаніла на $7 за афарбоўку аднаго квадратнага метра. Прытым што ў інтэрнэце поўна прыватнікаў, гатовых выканаць аналагічныя працы ў пяць разоў танней!

"У інтэрнэце гэта расцэнкі за афарбоўку фасада ў адзін пласт з ачысткай - як я разумею, гэта прыладай збіваюць старую фарбу і толькі потым наносяць новую. А ў нас нічога такога не было: проста паверсе замазалі па гразі, па пыле. Прычым пішуць, што выкарыстоўваліся рыштаванні, але і іх не было! Яны прыганялі машыну з пад'ёмнікам і на ёй працавалі. За паўдня пафарбавалі ўвесь дом", - распавядае Святлана.

Адкуль камунальнікі ўзялі такія расцэнкі?

Дом, у якім Святлана Гаўрыленка мае памяшканне, размешчаны па суседстве з дзіцячай лякарняй. У ліпені мінулага года адкрываць яе прыязджаў Лукашэнка. Перад гэтым камунальнікі і задумалі рамонт.

Паводле закону суўладальнікі павінны аплачваць тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт, якія выконваюць службы ЖКГ, у адпаведнасці са сваёй дзеллю. Аднак плаціць за афарбоўку завоблачнымі тарыфамі жанчына наадрэз адмовілася:

"Адкуль такія кошты? Добра ім пляваць на прыватнікаў - мы выплачваем сваю дзель, на нашы грошы ўсім напляваць. Але астатняе ж бярэцца з бюджэту! Няўжо ніхто не бачыць, што яны робяць за 7 даляраў тое, што можна было ў прыватных фірмаў зрабіць за паўтара! Як такое магчыма?!".

Прапановы афарбоўкі фасадаў ў прыватных арганізацый пачынаюцца ад 1,5 рубля за квадратны метр. Гэта нескладана праверыць - такіх прапаноў стае:

"Цана ў выніку атрымліваецца проста шалёная"

Святлана паспрабавала даведацца, як фармуецца кошт паслуг. Бо ў яе руках апынуўся акт здачы-прыёмкі:

На гэтым сваркі не скончыліся. Святлана прадаўжала рабіць запыты. А ў адказ ёй пачалі прыходзіць даведкі аб выдатках на будаўнічыя работы ў сістэме ЖКГ. Маўляў, вось, паглядзіце, на што ідуць вашы грошы:

"Я не скажу, што моцная ў бухгалтарскай справе. Як просты карыстальнік паслуг я разумею так: калі я да вас звяртаюся, то вы мне тлумачыце, што і за колькі вы мне пафарбавалі. А тут мне адказваюць, якія адсоткі ад сумы атрымаў дырэктар, якія бухгалтар. А кошт ў выніку атрымліваецца проста шалёны", - абураецца Святлана.

Чыноўнікі любяць паўтараць, што беларусы аплачваюць камуналку не на 100%, а тарыфы трэба падымаць. Але як фармуецца такі сабекошт паслуг ЖКГ?

У гарвыканкаме ўсё яшчэ чакаюць $400

Версію жанчыны пра тое, што дом рамантавалі спецыяльна перад прыездам правадыра дзяржавы ў Гомельскім гарвыканкаме зняпраўджваюць. Маўляў, рамонт праходзіў планавы.

"Работы рамонту фасада жылога дома №25 па вуліцы Кірава выконваліся для паляпшэнняў эстэтычных якасцяў, ліквідацыі дробных пашкоджанняў і папярэджання зносу не часцей, чым прадугледжана заканадаўствам", - гаворыцца ў адказе за подпісам першага намесніка Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Сівакова.

Там жа ўдакладняецца, што да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты начальнік вытворчага аддзела КЖРЭУП "Цэнтральнае" Максім Сяўніцкі - за тое, што на сайце прадпрыемства не быў загадзя размешчаны гадавы план з указаннем правядзення гэтага рамонту.

У гарвыканкаме не бачаць прычын вызваліць Святлану Гаўрыленку і іншых суўладальнікаў будынка ад аплаты рамонтных работ і ўсё яшчэ чакаюць ад яе аплаты сумай $400.

"У сувязі з тым, што выкананне паслугі рамонту з'яўляецца абавязковым, адмова аднаго або некалькіх уласнікаў ад правядзення бягучага рамонту не можа быць падставай для вызвалення эксплуатацыйнай арганізацыі ад выканання абавязку, ускладзенага на яе нормамі дзейнага заканадаўства", - адказваюць у гарвыканкаме.

Святлана аплачваць афарбоўку фасада прынцыпова не збіраецца: "Калі пытанне з аплатай не будзе разгледжанае, мы будзем вымушаныя звярнуцца ў СМІ".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках