3 красавiка 2020, Пятніца, 13:46
Народны карантын
Рубрыкі

Вугорская MOL утылізуе 100 тысяч тон бруднай расейскай нафты

7
Вугорская MOL утылізуе 100 тысяч тон бруднай расейскай нафты

Прапампоўванне нафты па «Дружбе» адноўлена толькі часткова.

Нафтавыя кампаніі ў Вугрошчыне і Славакіі імкнуцца як мага хутчэй аднавіць прапампоўванне нафты праз нафтаправод «Дружба», піша «Нямецкая хваля».

Так у аўторак, 14 траўня, у найбуйнейшай вугорскай нафтагазавай кампаніі MOL, якой належыць і славацкая НПЗ Slovnaft, пракаментавалі сітуацыю, якая ўзнікла ў выніку патрапляння ў другой палове красавіка забруджанай нафты ў расейскі экспартны трубаправод. Прапампоўванне нафты праз «Дружбу» адноўлена толькі часткова - на меней значнай галіны Украіна-Вугошчына. Другая, асноўная галіна нафтаправода, якая ідзе праз Польшчу ў Нямеччыну, да гэтага часу паралізаваная.

«Каб гарантаваць транспартаванне кандыцыйнай нафты праз нафтаправод «Дружба» як мага хутчэй, MOL, як многія іншыя кампаніі ў пацярпелых краінах, пагадзілася выпампаваць і захоўваць у сябе 100 тысяч тон забруджанай нафты», - гаворыцца ў адказе вугорскай кампаніі.

Журналісты звярнуліся да некалькіх імпарцёраў, якія атрымліваюць нафту праз нафтаправод «Дружба». Аднак яны адмовіліся каментаваць сітуацыю, так што пацверджання з іншых крыніц, што за ўтылізацыю нафты ўзяліся і іншыя еўрапейскія кампаніі, у журналістаў няма. У паведамленні MOL таксама гаворыцца, што кампанія самастойна правядзе ачыстку расейскай нафты, «выкарыстоўваючы найноўшыя тэхналогіі з дадаваннем чыстай нафты».

Аднаўлення паставак нафты па «Дружбе» на тэрыторыі Вугоршчыны MOL чакае ў другой палове траўня, "паводле дамоўленасцяў з расейскімі ды ўкраінскімі транспартнымі кампаніямі». У чаканні кандыцыйнай нафты з трубы, кампанія, як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, працуе без перапынкаў, выкарыстоўваючы выдадзеныя ўладамі Вугоршчыны стратэгічныя рэзервы.

З розных ацэнак, у нафтаправод «Дружба» трапілі ад трох да пяці мільёнаў тон некандыцыйнай нафты - з падвышанай дзеллю хларыдаў. У выніку краіны-імпарцёры ў Еўропе на некалькі тыдняў пазбавіліся магчымасці атрымліваць расейскую нафту. Страты ад аварыі, з некаторых ацэнак, складуць не менш за тры мільярды даляраў ЗША.