25 красавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сённяшнія «швондэры» складаюць спісы «дармаедаў»

6
Як сённяшнія «швондэры» складаюць спісы «дармаедаў»
Леанід Судаленка

У «дармаедскую базу» патрапіў нават бацька сямігадовага дзіця.

Юрыст незалежнага прафзвязу РЭП Леанід Судаленка распавёў «Народнай Волі» пра тое, як пісьменніцу Ніку Ракіціну выключылі са спісу «дармаедаў», і чаму ў гэтыя спісы трапляюць тыя, хто не павінен там знаходзіцца.

- Гомелька Людміла Багданава (яе псеўданім - Ніка Ракіціна) звярнулася да нас па дапамогу, бо яе ўключылі ў базу звестак «грамадзян незанятых у эканоміцы», - распавядае Леанід Судаленка. - Адпаведна, камунальныя паслугі яна павінна была аплачваць падвышанымі тарыфамі. Калі мы прааналізавалі сітуацыю, то высветлілася, што Людміла Багданава не павінна знаходзіцца ў гэтым спісе. Жанчыне - 56 гадоў, яна належыць да групы грамадзян перадпенсійнага ўзросту, а значыць, не павінна нічога пераплачваць.

Мы дапамаглі Людміле Багданавай скласці скаргу ў Гомельскі гарвыканкам і адміністрацыю Цэнтральнага раёна, і ў выніку яна атрымала адказ, што выключана з «дармаедскага» спісу.

- Як жа чалавека туды ўключылі?

- Як казаў прафесар Прэабражэнскі з «Сабачага сэрца»: «Я яго туды не прызначаў, яму спадар Швондэр даў рэкамендацыю». Не ведаю, як сённяшнія «швондэры» складаюць спісы, але на ўзрост Людмілы Багданавай яны дакладна не глядзелі, а інакш яна ў гэтай базе не павінна была апынуцца.

А як апынуліся ў гэтых спісах яшчэ пяць чалавек з Гомеля, якіх з нашай дапамогай таксама затым выключылі з базы? Як туды трапіла сямігадовае дзіця, якое ніяк не можа быць «дармаедам»?

У мяне ёсць здагадкі, што раённыя ўлады проста бяруць старыя спісы «дармаедаў», усім рассылаюць паведамленні, а ўжо затым пачынаюць разбірацца, хто мае рацыю, а хто не.

Але ўявіце, якія сумы такія памылкі каштавацьме людзям, якія не павінны знаходзіцца ў спісе «дармаедаў». Напрыклад, гомелька Марыя Тарасенка, якая таксама вызвалена ад выплаты камуналкі падвышанымі тарыфамі, за гарачую ваду павінна была плаціць у пяць разоў больш. А з 1 кастрычніка «дармаедам» за газ трэба будзе плаціць у разы больш. І гэта, паверце, вельмі сур'ёзны ўдар па сямейным бюджэце.

Мы, безумоўна, вядзём тлумачальную працу ў сацыяльных сетках, кажам, каб да нас звярталіся. З кожным выпадкам абяцаем разабрацца персанальна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках