28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шкодным заводзе ў Светлагорску абрынуўся дах?

15
На шкодным заводзе ў Светлагорску абрынуўся дах?

У сеціве з'явіліся фатаграфіі абрынання даху ў адным з цэхаў.

На заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната (ЦКК), які будавалі кітайцы, знікла частка даху. Карыстальнікі сеціва паведамілі, што ён абваліўся, піша tut.by.

«Сёння раніцай на ЗБЦ абрынулася частка даху аднаго з цэхаў», - такі запіс з'явіўся ў супольнасці Светлагорск|Пра ўсё і пра ўсіх. Неўзабаве ў сеціве з'явіліся і фотадовады.

- Работнікі баяцца звальненняў, таму інфармацыю перадаюць вельмі асцярожна, праз некалькі чалавек. Кажуць, усё адбылося раніцай у пачатку змены ў цэху, дзе стаяць нейкія агрэгаты, якія даюць моцную вібрацыю, і ўжо даўно там з-за гэтага былі расколіны. Вось, нарэшце, і абрынуўся, - распавядае мясцовы жыхар Андрэй Смалянчук.

Ён таксама падзяліўся фота, якое яму даслалі працаўнікі завода.

У МНС журналістам расказалі, што ім інфармацыя аб абрушэнні даху на прадпрыемстве ў Светлагорску не паступала.

Да кіраўніцтва прадпрыемства журналістам датэлефанавацца не ўдалося. Але неўзабаве на сайце завода з'явілася паведамленне, што распаўсюджаная ў сеціве інфармацыя пра абрынанне часткі даху аднаго з цэхаў не адпавядае рэчаіснасці. «У сувязі з вытворчай неабходнасцю ў адным з вытворчых памяшканняў завода сульфатнай беленай цэлюлозы вядуцца планавыя работы частковай замены сэндвіч-панэляў», - паведамілі на прадпрыемстве.

Нагадаем, шкодны завод у Светлагорску, які будуе кітайская кампанія, выклікаў пратэсты сярод жыхароў горада. Жыхары Светлагорска скардзяцца на ўдушлівы пах, які паступае з прадпрыемства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках