20 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Пакуль мы не скінем Лукашэнку, ён не адчэпіцца ад народнага мемарыялу

3
Вольга Нікалайчык: Пакуль мы не скінем Лукашэнку, ён не адчэпіцца ад народнага мемарыялу
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Будаўніцтва выставачнага цэнтра ў Курапатах трэба спыніць на пачатковым этапе.

14 траўня Лукашэнка даручыў пабудаваць да 2021 года Нацыянальны выставачны цэнтр на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Экспабел», якая мяжуе з Курапатамі.

Сітуацыю вакол народнага мемарыяла сайту Charter97.org пракаментавала грамадская актывістка і рэжысёрка, удзельніца акцый для абароны Курапатаў Вольга Нікалайчык:

- Лукашэнка канчаткова стаў у адзін шэраг з тымі, хто расстрэльваў у Курапатах.

Гэта было абсалютна чакана. Шмат гадоў вяліся размовы пра тое, што проста каля дарогі смерці будзе пабудаваны выставачны комплекс.

Паперы рыхтаваліся ўжо даўно. Ад Лукашэнкі нічога іншага пасля знішчэння крыжоў і не даводзіцца чакаць. Я даўно казала пра тое, што ён будзе забудоўваць Курапаты. Там вельмі дарагая зямля, і гэта робіць забудову выгаднай для рэжыму.

Пасля знікнення Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага, пасля загадкавай смерці Генадзя Карпенкі, Лукашэнку ўжо нішто не спыніць. Ён канчаткова стаў у адзін шэраг з тымі, хто расстрэльваў людзей ў Курапатах.

Калі Лукашэнку не спыніць, ён да канца пойдзе па шляху знішчэння Курапатаў.

На жаль, мы не змаглі падняць грамадства на барацьбу з уладай пасля знішчэння крыжоў у Курапатах. Усё ж, трэба было выходзіць на пікеты ў цэнтры Менска, садзіцца на асфальт, перацінаць з крыжамі ў руках праспект Незалежнасці, спыняць транспарт.

Лукашэнка залез у самае сэрца народнай святыні, на Галгофу, сваімі бруднымі НКВД-ніцкімі кіпцюрамі. Патаптаўся брудным ботам у сэрцы важнай для нацыянальнай памяці мясціны. І пакуль мы не скасуем ягоную ўладу, ён не адстане ад народнага мемарыялу. З гэтых «абдымкаў» НКВД 21-га стагоддзя мы вырвемся толькі памяняўшы ўладу.

Мала шанцаў на тое, што без палітычных перамен можна будзе спыніць гэтую новую будоўлю ў Курапатах, але, тым не менш, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб гэта нават не пачалося. Калі выставачны цэнтр пабудуюць, то мы ўжо не зможам яго дэмантаваць. Таму трэба не дапусціць самага пачатку будоўлі і пратрымацца, пакуль мы не выганім гэтую ўладу з Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках