16 красавiка 2024, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла «люстраныя» санкцыі супраць Расеі

7
Украіна ўвяла «люстраныя» санкцыі супраць Расеі

Пад забарону патрапіла цэлая група тавараў.

Кабінет міністраў папоўніў пералік расейскіх тавараў, забароненых да ўвозу ва Украіну. Адпаведную пастанову ўрад прыняў на пасяджэнні 15 траўня, піша «Украінская праўда».

Акрамя таго, Кабмін прагаласаваў за ўвядзенне адмысловага тыпу мыт для расейскай прадукцыі.

Са слоў міністра эканамічнага развіцця і гандлю Сцяпана Кубіва, новыя абмежаванні з'яўляюцца люстранымі да дзеянняў і пастаноў ўрада Расеі.

Міністр распавёў, што гаворка ідзе пра забарону ўвозу ва Украіну з Расеі груп прамысловых тавараў, мінеральных угнаенняў, сельскагаспадарчай прадукцыі, транспартных сродкаў.

Спецыяльная мыта, увядзенне якой таксама падтрымаў урад, будзе выкарыстоўвацца з 1 жніўня 2019 года незалежна ад іншых тыпаў мыт.

Даходы бюджэту ад гэтай мыты павінны накіроўвацца ў спецыяльны фонд і выдаткоўвацца на імпартазамяшчэнне.

Сума мыты будзе мець пэўны адсотак ад кошту тавараў, што імпартуюцца з Расеі.

Новыя абмежаванні, на думку Кубіва, «прадухіліць перацяанне капіталу з Украіны да дзяржавы-агрэсара», павялічыць загружанасць айчынных вытворчых магутнасцяў і паступлення ў бюджэт, падтрымаць і стварыць новыя працоўныя месцы.

«Прыняцце пастановы будзе спрыяць дадатковаму паступленню ў дзяржаўны бюджэт у другім паўгоддзі 2019 года на ўзроўні 3,7 млрд грыўняў», - адзначыў Кубіў.

Кіраўнік Кабміна Уладзімір Гройсман у пачатку пасяджэння сказаў таксама, што гаворка ідзе пра забарону тых тавараў, якія Украіна вырабляе самастойна і можа замяніць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках