29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыбуля-сеянка ды іншыя каштоўнасці

10
Цыбуля-сеянка ды іншыя каштоўнасці

Хай сабе яйкі, алей і цыбуля - бульбу толькі не чапайце!

Кажуць, што цыбуля-сеянка знікла не толькі ў нас - ужо і ў суседняй Украіне жартуюць пра «залатую цыбулю». Гародніну прапануюць выкарыстоўваць ва ўпрыгажэннях замест каштоўных камянёў, а пасля яе спажывання не саромецца паху з рота, бо гэта - прыкмета заможнасці.

Магчыма, краіна пажынае плады леташняга няўроду. Ва ўсякім разе, гэткай версіі пільнуюцца ў фірмовай краме вытворцы насення «МинскСортСемОвощ», дзе цыбулі таксама не было: старой ужо няма, а новая яшчэ не вырасла, піша «БелГазета».

Спрытныя пакупнікі паспелі набыць каштоўны прадукт па 6 рублёў за кіло, а цяпер у найлепшым выпадку можна знайсці толькі галандскую, ды і то коштам да 35 рублёў за кілаграм. Увогуле, прадаўцы насення кажуць, што чакаць прывозу цыбулі-сеянкі ў гэтым годзе ўжо не варта.

«Экономическая газета» паказвае, што ў 2018 годзе ў Беларусі цыбуля-сеянка (айчынная) прадавалася па 2 рублі за кг, а ў гэтым годзе - за 9 (галандская) і даражэй: «Хто б мог падумаць, што адзін з самых папулярных пасяўных матэрыялаў для грамадзян Беларусі будзе для іх такі ж недасяжны , як і мамардзіка, дыня Ківано або кукуруза Хопі». І гэта - відавочны ківок на тое, што ўкладвацца можна не толькі ў крыптавалюты.

«Усе дасягненні сельскай гаспадаркі Беларусі, уключаючы стратэгічнае супрацоўніцтва з братэрскім Кітаем, накрыліся медным тазам, у якім ляжала цыбуля-сеянка», - жартуе карыстальнік твітэру Rzewuski @Rzewuski_P.

Юлія JS @jsochi раіць агароднікам трымацца: «Усё. Свет коціцца ў бездань. У Беларусь не завезлі цыбулю-сеянку на пасадку. Агароднікі, трымайцеся». Evgeny Kriskévich @EKriskevich са стоеным страхам пытаецца: «Гэта праўда, што цыбуля-сеянка ў шапіку прадаецца за 19 руб/кг?» А вось Vadim @Lasteg папрасіў «выдаць апцыёны цыбуляй-сеянкай. #Луксевок».

Дзмітрый Суганяеў @dimasugonyaev «пачаў шалёна пераймацца за цыбулю-сеянку. Навіны пра яе не чытаю, але на загалоўкі пра яе напорваюся часта». І як тут не ўспомніць знакамітае «Толькі ўзяўся за яйцы, як масла прапала»!

Хай сабе яйкі, алей і цыбуля - бульбу толькі не чапайце!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках