18 красавiка 2024, Чацвер, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Крымскаму мосту пагражае сур'ёзная небяспека

28
Эксперт: Крымскаму мосту пагражае сур'ёзная небяспека

Незаконна пабудаванаму Расеяй мосту прадраклі разбурэнне.

Рэгулярныя трапляння маланак могуць разбурыць Крымскі мост, незаконна пабудаваны Расеяй на акупаваным паўвостраве.

Пра гэта апавёў дырэктар аналітычна-даследчага цэнтра «Інстытут горада» Аляксандр Сергіенка, піша «УНІАН».

Паводле ягоных словаў, пад уздзеяннем маланак мост страчвае свае апорныя якасці.

«Калі маланка трапляе ў мост, то яна нясе разбурэнне. Таму што на канструкцыю ўздзейнічае высокая тэмпература. У сутнасці, гэта плазма, якая выпальвае матэрыял. Калі яна не выпаліць яго канчаткова, то якасць металу або бетону ў любым выпадку падае, і яны страчваюць свае апорныя якасці», – кажа Сергіенка.

Паводле ягоных словаў, маланка можа нанесці сур'ёзныя страты нават мосту, зробленаму з захаваннем усіх нарматываў і правілаў.

«Калі ён нават якасна і добра зроблены, гэта не дапаможа. Адзіным сродкам з'яўляюцца спецыяльныя сродкі абароны супраць маланкі. Але гэта вельмі нятаннае задавальненне», – дадае эксперт.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках