28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п’яны настаўнік матэматыкі спрабаваў з’ехаць на дарожным катку і пашкодзіў тэхніку на будоўлі

37
У Менску п’яны настаўнік матэматыкі спрабаваў з’ехаць на дарожным катку і пашкодзіў тэхніку на будоўлі

Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

У Менску настаўнік матэматыкі выпіў, а потым сабраўся з’ехаць на дарожным катку. Калі гэта ў яго не атрымалася, хлопец разбіў шкло суседняй машыны на будоўлі. Падрабязнасці tut.by паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся сведка і расказаў, што на будоўлі па вуліцы Кіжаватава п'яны чалавек пашкодзіў дарожную тэхніку. Паводле ягоных словаў, хлопец адчыніў дзверы незачыненага дарожнага катка, залез у кабіну кіроўцы і паспрабаваў уключыць святло, дворнікі, завесці машыну. Зрабіць гэта ў яго не атрымалася, таму што ключ, які знаходзіўся ў замку запальвання, ён зламаў і схаваў у сваю кішэню. Пасля няўдалай спробы з'ехаць на катку хлопец кінуў камень у шкло грэйдара, які стаяў побач.

Мужчыну затрымалі міліцыянты і даставілі ў РУУС.

Высветлілася, што затрыманаму 26 гадоў, ён працуе настаўнікам матэматыкі ў адной са сталічных школаў, раней да крымінальнай адказнасці не змушаўся.

У матэматыка выявілі больш за два праміле алкаголю. Ён апавёў, што адпачываў з сябрамі, выпіваў, а потым сышоў дадому. Падазраваны сваю віну прызнаў, раскаяўся ў зробленым.

Матэрыялы перадалі ў Кастрычніцкі РАСК, там дзеянням менчука дадуць прававую ацэнку.

У міліцыі нагадваюць, што знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці караецца грамадскімі працамі, штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

За паўторнае хуліганства можа пагражаць яшчэ больш строгае пакаранне – пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках