16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 7:01
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Якое будзе надвор'е ў канцы працоўнага тыдня

1

Прагноз надвор'я для Беларусі на 16 – 18 траўня.

16 траўня ўмовы надвор'я ў паўднёва-заходняй палове краіны будзе вызначаць франтальны раздзел, на паўночным усходзе адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна ў паўднёва-заходняй палове краіны дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей моцныя дажджы. Вецер усходні сярэдні, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +6°С на поўначы да +14°С на поўдні краіны; максімальная ўдзень +15... +21°С, па паўднёвым усходзе да +24°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

17 траўня надвор'е ў паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах у асноўным будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, у паўночна-ўсходніх рэгіёнах адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Таму пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні парывісты, па паўднёвым захадзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +6°С па паўночным усходзе да +15°С па паўднёвым захадзе краіны; максімальная ўдзень +15... +22°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі да +24°С.

18 траўня краіна будзе знаходзіцца на перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Фінляндыяй, на паўднёвым захадзе краіны захавацца ўплыў франтальнага падзелу. І па паўднёва-заходняй палове краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +5°С па паўночным усходзе да +14°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень +17... +24°С.