25 чэрвеня 2019, aўторак, 5:39
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сасновіч і Сабаленка аспрэчаць квіток у 1/4 турніра ў Рыме ў парным разрадзе

1
АРЫНА САБАЛЕНКА (ЗЛЕВА) І АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Сасновіч гуляе ў пары з украінкай Цурэнкай, а Сабаленка з бельгійкай Мертэнс.

Беларуска Аляксандра Сасновіч у пары з украінкай Лесей Цурэнкай перамаглі ў стартавым матчы на турніры серыі Premier 5 у Рыме. На стадыі 1/16 фіналу зрынутым стаў італьянскі тандэм Настасся Грымальская / Джорджыя Маркеці – 7:6 (4), 7:5, паведамляе "Прэсбол".

У наступным коле Сасновіч і Цурэнка згуляюць супраць чацвёртай сеянай пары турніру, якую склалі... беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс.