25 чэрвеня 2019, aўторак, 11:53
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Пётр Парашэнка падпісаў закон пра ўкраінскую мову

13

Прэзідэнт Украіны назваў гэты закон адным з галоўных актаў для захавання ўкраінскай дзяржаўнасці.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон "Аб функцыянаванні ўкраінскай мовы як дзяржаўнай", паведамляе "Новы час".

"Мова – гэта падмурак, на якім будуецца нацыя і дзяржава. Падкрэсліваю, што гэты закон ніяк не закранае ні адной мовы нацменшасцяў, якія жывуць ва Украіне. Я ганаруся тым, што атрымалася без ціску ці прымусу зрабіць за апошнія 5 гадоў так, каб гэтае заканадаўчае ўрэгуляванне нікога не ўшчамляла", – адзначыў прэзідэнт.

Нагадаем, Вярхоўная Рада прагаласавала за праект закона аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай. Пастанову падтрымалі 278 народных дэпутатаў.

За публічную абразу ўкраінскай мовы ўводзіцца крымінальная адказнасць – пазбаўленне волі да трох гадоў, як за публічны здзек са сцяга, герба або гімна Украіны.