28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі акадэмік расшыфраваў адзін з самых загадкавых тэкстаў у свеце

1
Брытанскі акадэмік расшыфраваў адзін з самых загадкавых тэкстаў у свеце

Даследнік сцвярджае, што вызначыў мову і сістэму пісьма за два тыдні.

Акадэмік з Брыстальскага ўніверсітэта Джэрард Чэшыр заявіў, што змог расшыфраваць манускрыпт Войніча, які заставаўся загадкай для навукоўцаў больш за 100 гадоў. Даследнік сцвярджае, што вызначыў мову і сістэму пісьма за два тыдні, піша часопіс «Нож».

«Тэкст напісаны на протараманскай мове – продку сучасных моваў, на якіх цяпер гавораць у Партугаліі, Францыі, Гішпаніі і г. д. Яе паўсюдна выкарыстоўвалі ў Міжземнамор'і ў перыяд Сярэднявечча, але амаль ніхто на ёй не пісаў, таму што мовай дзяржавы і царквы была лаціна. Таму протараманская меркавалася згубленай да сёння», – кажа Чэшыр.

Вучоны высвятліў, што гэты рукапіс склалі дамініканскія манашкі ў якасці даведніка для Марыі Кастыльскай, каралевы Арагона. Цяпер акадэмік засяродзіўся на тым, каб перакласці тэкст цалкам.

Манускрыпт Войніча называецца так у гонар польскага антыквара Вільфрэда Войніча, які набыў яго ў 1912 годзе ў мужчынскага духоўнага ордэна святога Ігната Рымска-каталіцкай царквы.

Тэкст спрабавалі расшыфраваць яшчэ ў XVII стагоддзі – адну з першых спробаў зрабіў пражскі алхімік Георг Барэш. Але больш за ўсё рукапісам сталі цікавіцца ў ХХ стагоддзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках