25 красавiка 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы трэнер Азаранкі: Не магу сказаць, што я адразу ўбачыў у Вікторыі чэмпіёнку

7
Першы трэнер Азаранкі: Не магу сказаць, што я адразу ўбачыў у Вікторыі чэмпіёнку
Виктория Азаренко

Вячаслаў Коннікаў распавёў пра сваіх знакамітых выхаванцаў.

- Праз вашы рукі прайшлі шматлікія знакамітыя зараз спартоўцы.

- Імя і аўтарытэт мне зрабіў цяперашні капітан мужчынскай зборнай Беларусі Уладзімір Ваўчкоў. У дзяцінстве ён мог трэніравацца на корце цэлымі днямі і не стамляцца. На жаль, нам давялося даволі рана расстацца: я з'ехаў у Польшчу, Валодзя - у Амерыку.

Вядома ж, нельга не згадаць Вікторыю Азаранку. Яе мама працавала ў Палацы тэніса і бачыла, як я выкладаўся з іншымі дзецьмі і прапанавала займацца з дачкой прафесійна. Не магу сказаць, што я адразу ўбачыў у ёй чэмпіёнку. Не ведаю ніводнага трэнера, які мог бы сказаць пра дзіця, што яно будзе лепшым у свеце. Аднак Віка была вельмі энэргічнай і працаздольнай дзяўчынкай. Калі, да прыкладу, я казаў, што трэба ўдарыць па мячы 100 разоў, яна рабіла 150. Калі яе трэніроўкі ўбачыў Максім Мірны, то сказаў, што яна на сто працэнтаў будзе ў топ-10 сусветнага рэйтынгу. З ёй я папрацаваў шэсць гадоў.

У перыяд з 1992 да 1995 года працаваў на польскім Вроцлаве ў прыватнай тэніснай акадэміі з мясцовымі хлопцамі да 14 гадоў. Там я шмат чаму навучыўся. Затым вярнуўся ў Беларусь на месца галоўнага трэнера юнацкай каманды. Быў настаўнікам да ад'езду ў Злучаныя Штаты ў 2003 годзе. І там абжыўся на амаль 15 гадоў, - цытуе Коннікава vitbichi.by.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках