20 лiстапада 2019, Серада, 11:11
Дзень другі
Рубрыкі

«На заняткі Зіна батфорты не носіць»

7
«На заняткі Зіна батфорты не носіць»
ЗІНА КУПРЫЯНОВІЧ

Настаўнікі Зіны пра выступ вучаніцы на «Еўравізіі».

У гімназіі №36 Менска сёння свята. Іх вучаніца Зіна Купрыяновіч, яна ж спявачка ZENA, выйшла ў фінал Еўравізіі. Урокі з гэтай нагоды, вядома, ніхто не адмяняў, але падстаў для радасці ад гэтага менш не стала, піша tut.by.

ІНА ПЕРАХРЫСЦЮК, КЛАСНЫ КІРАЎНІК ЗІНЫ З 5-ГА ДА 9-ГА КЛАСА
ФОТА: TUT.BY

Дырэктар Аляксей Мацкевіч з парога папярэджвае: гімназія ў іх «зорная». Высвятляецца, Зіна не першы тутэйшая прадстаўніца на «Еўравізіі». Летась на дзіцячым конкурсе нашу краіну прадстаўляў іх Даніэль Ястрэмскі.

Як такое магчыма, Аляксей Алегавіч тлумачыць проста: «У нас асаблівая атмасфера».

- Выходзіць, усім, хто марыць трапіць ад Беларусі на «Еўравізію», нядрэнна б у вас павучыцца?

- Ды мы не супраць, - не стрымлівае ўсмешку Людміла Журок, намесніца дырэктара ў вучэбнай рабоце.

«Like it» - конкурсную песню Зіны на перапынках пакуль не спяваюць, але ў тэлефонах яна ёсць у многіх. Учорашні паўфінал «Еўравізіі», кажуць, у гімназіі глядзелі калі не ўсе настаўнікі і вучні, то амаль усе. Нават тыя, хто шмат гадоў не уключаў гэты конкурс. Іна Перахрысцюк, класны кіраўнік Зіны з 5 да 9 класа - сярод іх.

ІРЫНА БЕСАРАБ, ЦЯПЕРАШНЯЯ КЛАСНАЯ КІРАЎНІЦА ЗІНЫ
ФОТА: TUT.BY

- Учорашні паўфінал я проста не магла прапусціць, - не хавае эмоцый Іна Уладзіміраўна. - Калі вядоўцы абвясцілі, што Беларусь выходзіць у фінал, я нават закрычала ад радасці. Гэта ж наша дзіця!

- Нікога не абудзілі?

- Не, - усміхаецца настаўніца. - Я вельмі хацела, каб Зіна выйшла ў фінал. Хвалявалася, але так... па-добраму. Я выкладаю замежную мову. У ангельскай ёсць слова «excited». Гэта калі ты па-добраму перажываеш. Дык вось я ўчора была «excited».

ФОТА: REUTERS

Зіна, распавядаюць педагогі, вучыцца ў 10 «В». Профіль - расейская і англійская мовы. У сувязі з падрыхтоўкай да «Еўравізіі» ў чацвёртай чвэрці яна перайшла на індывідуальнае навучанне. 21 траўня, кажа Людміла Журок, спявачка павінна вярнуцца ў гімназію і «здаць матэрыял, які праходзіла індывідуальна». Конкурс, як той казаў, конкурсам, а заняткі па раскладзе.

Пакуль жа аднакласнікі і педагогі яе імкнуцца не адцягваць. У групе класа «Укантакце» Зіна ў апошнія дні маўчыць. Хоць учора, падчас паўфіналу, удзельнікі супольнасці былі вельмі актыўныя.

- Мы ўсе за яе заўзелі і пасля выхаду ў фінал яшчэ доўга абмяркоўвалі выступ у сацсетках, - распавядае Ірына Бесараб, цяперашні класны кіраўнік Зіны. - Дзецям вельмі падабаецца яе строй. Яна такая супермодная, хітовая. У яе нумары столькі волі.

- А вам як яе вобраз?

- Мяне бянтэжыць, - дзеліцца меркаваннем Іна Перахрысцюк. - Ёй толькі 16 гадоў, а адзелі яе як дарослую, і выглядае яна па-даросламу.

- Падлеткам падабаецца такі лад, - кажа Кацярына Фурс, намесніца дырэктара выхаваўчай працы. - Трэба разумець, гэта сцэнічны вобраз. «Еўравізія» - конкурс, у якім трэба чымсьці здзівіць, павінен быць нейкі эпатаж. Аднаго добрага голасу для перамогі недастаткова. У школу Зіна батфорты не носіць. У нас дзелавы стыль, і апранаецца яна адпаведна.

ЛЮДМІЛА ЖУРОК
ФОТА: TUT.BY

У гімназіі, абмяркоўваюць педагогі, ніхто не сумняваўся, што Зіна пройдзе ў фінал. Кажуць, яна баец і энэргетыка ў яе магутная.

- Яна ў нас вучыцца з першага класа, спявае на ўсе святы. Любы пацвердзіць, што голас у яе вельмі добры, - працягвае Кацярына Фурс.

- Перажывала, як яна будзе і спяваць, і танчыць, - кажа Іна Перахрысцюк. - Але па твары было відаць, што ўсё прайшло з лёгкасцю. І англійскае вымаўленне ў яе добрае. Адчуваецца, з ёй працавалі. Хоць, мне здаецца, нават калі б на сцэне нешта здарылася, Зіна б выкруцілася.

- Чаму?

- Яна актыўная і вясёлая, - працягвае педагог. - Мінулым летам, пасля экзаменаў яна змагла арганізаваць сваіх не вельмі актыўных аднакласнікаў на шашлык. Праўда, у яе самой нешта не атрымалася, і яна не прыйшла. Вядома, можа, яна і перажывала перад выхадам на сцэну, але падчас нумару гэтага не адчувалася. Адчуванне, што выступае не 16-гадовая дзяўчынка, а дарослы артыст.

ЗІНУ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ У САЦСЕТКАХ ГІМНАЗІЯ
ФОТА: TUT.BY

- Я чытаю ўсе каментары пад тэкстамі пра Зіну, - слова за Кацярынай Фурс. - Вельмі крыўдна, калі некаторыя пішуць, што дабрацца ёй дапамаглі забяспечаныя бацькі. Вядома, бацькі яе падтрымліваюць, але яна таленавітая дзіця, нямала працуе, каб так выступаць.

У гімназіі ж Зіну падтрымліваюць, і фінал плануюць глядзець усе.

Пра магчымыя вынікі пакуль не гавораць, баяцца сурочыць. Хоць, дзеліцца меркаваннем дырэктарка, любы яе вынік для гімназіі - гэта перамога.

- А калі яна выйграе конкурс, заняткі ў гонар свята скасуюць?

- Свята зробім, віншаваць будзем, а выходны - не, - з усмешкай адказвае Людміла Журок.