20 красавiка 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я ўпэўнены, што Іран неўзабаве захоча пагаварыць

Трамп: Я ўпэўнены, што Іран неўзабаве захоча пагаварыць
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт ЗША заявіў, што праводзіць на Блізкім Усходзе моцную палітыку.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп упэўнены, што Тэгеран найбліжэйшым часам захоча весці перамовы з Вашынгтонам. Пра гэта ён напісаў 15 траўня на сваёй старонцы ў Facebook, піша "Гордан".

Трамп назваў "фэйкавымі навінамі" амэрыканскія выданні Washington Post і New York Times, якія пішуць пра ўнутраную барацьбу праз "моцную" палітыкі прэзідэнта ЗША на Блізкім Усходзе.

"Там няма барацьбы наогул. Выказваюцца розныя меркаванні, і я прымаю смелую і канчатковую пастанову - гэта вельмі просты працэс. Усе бакі, погляды і палітыкі згодныя. Я ўпэўнены, што Іран неўзабаве захоча пагаварыць", - падсумаваў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках