25 красавiка 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні ўзбунтаваліся жыхары аднаго з раёнаў

У Гародні ўзбунтаваліся жыхары аднаго з раёнаў

Жыхары мікрараёна «Фабрычнага» патрабуюць ад уладаў звярнуць увагу на іх праблемы.

У Гародні жыхары мікрараёна, каб патрапіць у аптэку або банк, вымушаныя дабірацца да Паўднёвага ці Альшанкі. Яны хочуць гэта змяніць, піша сайт hrodna.life.

2 кіламетры да найбліжэйшай аптэкі

Большасць жыхароў былога паселішча «Фабрычнае» - пенсіянеры і маладыя бацькі. Льготы для іх ёсць толькі ў дзяржаўных аптэках. Але аптэкі ў мікрараёне няма: да найбліжэйшай дзяржаўнай - 1,9 км. У два бакі - амаль 4 км. Для паджылых людзей гэта шмат.

«У нас жывуць пенсіянеры, якія з цяжкасцю да крамы даходзяць, - тлумачыць мясцовая актывістка Наталля. - А пра аптэку і гаворкі не ідзе! Даводзіцца ўвесь час прасіць суседзяў. Шмат сем'яў з дзецьмі. Як маці купіць лекі, калі муж, да прыкладу, на працы? Што, кінуць дзяцей дома і гадзіну на Агінскага тупаць або цягнуць хворае дзіця з тэмпературай з сабой?»

У мікрараёне «Фабрычным» жыве блізу 150 пенсіянераў. 85 з іх атрымліваюць пенсію на мясцовай пошце, якую нядаўна хацелі закрыць. Астатнім пералічваюць грошы на карту.

Да бліжэйшага банкамата або аддзялення банка - 2,4 км у адзін бок ці амаль 5 км туды-назад.

«Мы тэлефанавалі шмат разоў, прасілі, усё без выніку, - прадаўжае Наталля. - Цяпер звярнуліся да грамадзянскай ініцыятывы «Гародня» і Аляксандр Лаўрэнцьеў узяўся нам дапамагчы. Разам напісалі зварот, цяпер подпісы збіраем. Суседзі радыя, што справа нарэшце ссунецца з мёртвай кропкі.

Улады «ўвайшлі ў становішча» і захавалі пошту

Адсутнасць аптэкі і банкамата - не адзіная праблема жыхароў мікрараёна. З пачатку вясны пачалі хадзіць чуткі, што закрыюць пошту. Аддзяленне павінна было зачыніцца праз падаражэнне арэндны ў будынку былога Дома Культуры птушкафабрыкі.

«Фабрычныя» актывісты змаглі дамовіцца з прадстаўнікамі адміністрацыі: паштовае аддзяленне пераносяць у будынак крамы «Родны кут».

«Мы вельмі задаволеныя такой пастановай, - наперабой тлумачаць прадаўцы - У нас амаль 150 квадратных метраў гандлёвай плошчы. Згодна з правіламі мы павінны былі ўтаргаваць на 8 000 рублёў за месяц, але раён маленькі і гэта амаль ніколі не ўдавалася. Таму і заробкі былі нізкія. Зараз залу скарацілі амаль на палову, адпаведна і норму таксама. Заробак будзе вышэйшы! На асартыменце гэта ніяк не адаб'ецца».

Мясцовыя жыхары згодныя з такім кампрамісам. У той частцы будынка, дзе будзе пошта, яны просяць паставіць «невялікі аптэчны кіёск» з прэпаратамі першай неабходнасці.

Актывісты спадзяюцца, што гарадская адміністрацыя і ў гэтым выпадку іх пачуе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках