Беларусь заявіла пра пачатак выпуску стралковай зброі
32- 16.05.2019, 12:29
- 24,988
Пісталет і снайперская вінтоўка ўжо распрацаваныя.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась заявіў 15 траўня на выставе MILEX ў Менску аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці стралковай зброі і боепрыпасаў як новай прамысловай галіны, піша БелТА.
Паралельна са стварэннем галіны, дадаў ён, ідзе «фармаванне нарматыўнай прававой базы», выхад на вытворчасць канчатковых узораў узбраенняў.
Якую менавіта зброю будуць вырабляць, не ўдакладняецца: паведамляецца толькі, што на MILEX прадстаўлены ўзоры, «пачынаючы ад стралковай зброі і заканчваючы ракетнымі комплексамі».