29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Уступленне ў ЕЗ падтрымліваюць 57% украінцаў

5
Апытанне: Уступленне ў ЕЗ падтрымліваюць 57% украінцаў

У NATO - амаль палова.

На рэферэндуме за ўступленне Украіны ў NATO прагаласавалі б 48,9% украінцаў, а за ўступленне ў ЕЗ - 57%, сведчаць вынікі супольнага сацапытання цэнтра «Сацыяльны маніторынг», Украінскага інстытута сацыяльных даследаванняў ім. Ярэменкі і Сацыялагічнай групы «Рэйтынг». Пра гэта паведамляе "Европейская правда".

Так, згодна з вынікамі сацдаследавання, апублікаванымі ў чацвер, калі б адбыўся рэферэндум аб уступленні Украіны ў Еўразвяз або аднаўленне прагматычных стасункаў з Расеяй і іншымі краінамі СНД, 57% прагаласавалі б за ўступленне Украіны ў ЕЗ, 19,3% - за аднаўленне стасункаў з Расеяй і іншымі краінамі СНД, 13,6% - не бралі б удзелу ў рэферэндуме, 10,1% не змаглі адказаць.

Калі б адбыўся рэферэндум аб уступленні Украіны ў NATO ці замацаванне пазаблокавага статусу, то 48,9% прагаласавалі б за далучэнне да НАТО, 23,2% - за пазаблокавы статус, 16% - не бралі б удзелу ў рэферэндуме, а 11,8% не змаглі адказаць.

Акрамя таго, 43,1% рэспандэнтаў мяркуюць, што ў далейшым шляху развіцця Украіны з'яўляецца еўрапейская інтэграцыя і ўсебаковае збліжэнне з ЕЗ, 12,3% - аднаўленне і пашырэнне эканамічных і культурных сувязяў з Расеяй, 37,8% - распрацоўка і ўкараненне праграм эканамічнага і культурнага развіцця Украіны, арыентаваныя на выкарыстанне ўнутраных магчымасцяў і рэсурсаў, а 6,8% не змаглі адказаць.

Даследаванне праводзілася з 30 красавіка да 10 траўня ў 24 абласцях Украіны і Кіеве.

Усяго былі апытаныя 3000 рэспандэнтаў. Стандартная хібнасць выбаркі не перавышае 1,83%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках