28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое жыхароў Віцебска разбілі скульптуру «Ленін з катом»

Двое жыхароў Віцебска разбілі скульптуру «Ленін з катом»

Жыхары Віцебска матывавалі свой учынак нецярпімасцю да асобы савецкага правадыра.

Міліцыя затрымала двух жыхароў Віцебска, якія пашкодзілі скульптуру з народнай назвай «Ленін з катом» каля станцыі Лучоса пад Віцебскам, піша tut.by.

5 траўня ў міліцыю звярнуўся старшыня садаводчага таварыства ў дачным пасёлку паблізу чыгуначнай станцыі Лучоса пад Віцебскам. Ён паведаміў, што нехта пашкодзіў скульптурную кампазіцыю пад народнай назвай «Ленін з катом». Правадыру адламалі руку, а кату, што сядзеў ля яго ног, - галаву.

Міліцыя высветліла, што напярэдадні, блізу 22 гадзін 4 траўня, помнік пашкодзілі двое мужчын - 25-гадовы жыхар Лёзна і ягоны 30-гадовы прыяцель з Сянно. Інцыдэнт трапіў на камеры відэаназірання ў садаводчым таварыстве.

Мужчын затрымалі на здымнай кватэры ў Віцебску.

«Свой учынак маладзёны растлумачылі светапоглядам, які адмаўляе атрыбуты савецкай улады, і нецярпімасцю да асобы Леніна. Акрамя таго, яны прытрымліваюцца анархісцкіх поглядаў», - адзначаюць ва УУС.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках