23 красавiка 2024, aўторак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каралева сімфонік-металу Тар'я Турунен праспявала па-беларуску

3
Каралева сімфонік-металу Тар'я Турунен праспявала па-беларуску

Акампанавалі фінскай спявачцы на аўтэнтычных беларускіх гуслях.

Каралева сімфонік-металу і зорка сусветнай рок-сцэны, фінская спявачка Тар'я Турунен падчас паездкі з нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у сталіцу, дзе 14 траўня ў яе адбыўся доўгачаканы сольны канцэрт, распавяла пра жыццё, творчасць і футбол і ўзяла ўдзел у чэленджы на выкананне «Купалінкі», паведамляе «Інтэрфакс».

Тар'я Турунен магла б стаць зоркай сусветнай опернай сцэны, але палічыла за лепшае ззяць на іншым небасхіле - і ўжо амаль 15 гадоў паспяхова развівае сольную кар'еру, паспеўшы да гэтага набыць сусветную папулярнасць у якасці салісткі культавага сімфа-метал-гурта Nightwish. Менавіта яе ўнікальнаму акадэмічнаму голасу з дыяпазонам тры актавы гурт быў абавязаны сваім узлётам да вяршыняў папулярнасці - і менавіта гэты голас беларускія прыхільнікі спявачкі змогуць пачуць зноў: упершыню пасля пяцігадовага перапынку каралева рок-сцэны дала канцэрт у Менску. Адбыўся ён 14 траўня на сцэне Prime Hall.

У ролі асабістага кіроўцы фінскай зоркі выступіў вядоўца другога выпуску шоў «Міні-чат» Ягор Данчанка, ён даставіў яе з аэрапорта ў Менск на новым стыльным аўтамабілі MINI Countryman. Па дарозе Тар'я дзялілася сваімі ўражаннямі ад ранейшых візітаў у беларускую сталіцу («Для такой сельскай дзяўчынкі, як я, Менск здаўся мне горадам, у якім усё па-сапраўднаму вялікае!»), дзялілася кур'ёзнымі выпадкамі са сваёй кар'еры (напрыклад, успомніла, як аднойчы спявала з перавернутым дагары нагамі мікрафонам) і прызналася, што паставіла б 50 еўраў на «Ліверпуль» у цяперашняй Лізе Чэмпіёнаў.

Галоўным сюрпрызам паездкі для Тар'і Турунен стала прадаўжэнне чэленджа, старт якому далі першыя ўдзельнікі шоў «Міні-чат» - брытанскія пост-хардкор-рокеры Enter Shikari. Яны паспрабавалі выканаць знакамітую беларускую песню «Купалінка», і цяпер гэта ж выпрабаванне было прапанаванае Тар'і. Спойлер: метал-дзіва справілася з задачай бліскуча! А дапамагаў ёй у гэтым удзельнік беларускага фолк-гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў, які акампанаваў спявачцы на аўтэнтычных беларускіх гуслях. Дарэчы, Тар'я пазнала інструмент з першага погляду: у Фінляндыі ён называецца kantele.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках