24 красавiка 2024, Серада, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стратэгія блытаніны

2
Стратэгія блытаніны

Як дзейнічаюць расейскія тролі.

«З дапамогай фэйкавых навін расейскія тролі спрабуюць паўсюль маніпуляваць. У Польшчы яны выкарыстоўваюць для гэтага пераважна Twitter, як паказаў прыклад вучэнняў NATO «Анаконда» ў мінулым кастрычніку», - піша нямецкае выданне Süddeutsche Zeitungh, (пераклад - inopressa.ru).

«У лістападзе 2018 года расейцы справакавалі інцыдэнт у Керчанскай пратоцы паміж паўвостравам Крымам і мацерыком, - нагадвае журналіст Міхал Какот. - Адзін з іх вайсковых караблёў пратараніў украінскае судна, якое рухалася ва ўкраінскі порт. На Facebook тады шырока распаўсюдзіўся каментар фіна Вейка Кархонена, які энэргічна абараняў «права расейцаў на абарону». Яму нібыта надакучыла прапаганда Захаду, якая сее антырасейскія настроі і акрамя таго замоўчвае, што расейцы, дзякуючы свайму ўдзелу ў Другой сусветнай вайне, прынеслі мір і з вобаду палове Еўропы і палавіне Азіі».

«80% шматлікіх карыстальнікаў Facebook, якія падзяліліся гэтым паведамленнем, не былі ў курсе, што Кархонена зусім не існуе. Гэта вынікае з аналізу Stratcom, IT-кампаніі са сталіцы Латвіі Рыгі, якая фіксуе расейскую актыўнасць у сацсетках. Фота профілю было выкрадзенае са старонкі іншага чалавека, кліматолага Ацэ Корхалы з Хельсінскага ўніверсітэта», - гаворыцца ў артыкуле.

«У Польшчы галоўным інструментам прапаганды расейцаў з'яўляецца Twitter, што было зафіксаванае на прыкладзе вучэнняў NATO «Анаконда» ў мінулым кастрычніку. Міністэрства замежных спраў у Маскве тады заявіла, што NATO мае намер узброіць заходніх суседзяў Расеі; намеснік міністра абароны Расеі Аляксандр Фамін дадаў, што вучэнні закліканыя замаскаваць тое, што NATO валодае ў Польшчы буйнымі баявымі падраздзяленнямі недалёка ад расейскай мяжы. Абодва гэтыя паведамленні маштабна распаўсюдзіліся ў Польшчы праз Twitter - але палова акаўнтаў была фэйкавымі і кіравалася з Расеі», - паказвае выданне.

«Стратэгія расейцаў палягае ў тым, каб уносіць блытаніну», - тлумачыць Яніс Сартс, дырэктар Stratcom. Для гэтага яны выкарыстоўваюць тое, што буйныя амерыканскія інтэрнэт-канцэрны, якія прадстаўляюць платформы для сацсетак, амаль не падлягаюць рэгуляванню». У лютым Сартс падчас выступу ў амерыканскім Сенаце, прадставіў свае прапановы ў барацьбе з расейскай прапагандай. «Ён прадэманстраваў, як з дапамогай адной расейскай IT-кампаніі можна за 18 даляраў набыць станоўчы каментар для форуму аднаго сайта. Заказ быў выкананы праз 15 хвілін пасля паступлення аплаты», - паведамляе Süddeutsche Zeitung.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках