19 красавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца назвала недахопы канструкцыі SSJ100 адной з версій катастрофы

Крыніца назвала недахопы канструкцыі SSJ100 адной з версій катастрофы

Пралік пры праектаванні мог прывесці да паломкі шасі і ўзгарання паліўных бакаў.

Канструктыўныя недахопы SSJ100 разглядаюцца як адна з версій прычыны аварыі ў Шарамеццева, у выніку якой загінуў 41 чалавек, паведаміла ў чацвер крыніца, блізкая да расследавання.

«Цяпер адной з версій разглядаецца пытанне канструктыўных недахопаў самалёта», - сказаў суразмоўца агенцтва.

З ягоных слоў, пралік пры праектаванні мог прывесці да паломкі шасі і ўзгарання паліўных бакаў. «Пры пасадцы SSJ у Шарамеццева зламаліся шасі, што прывяло да пашкоджання паліўных бакаў, уцечцы газа і ўзгарання. Такім чынам, гэта можа з'яўляцца пралікам пры праектаванні самалёта», - сказала крыніца.

Самалёт Sukhoi Superjet 100 «Аэрафлота», які рухаўся з Масквы ў Мурманск, 5 траўня ўвечары экстрана вярнуўся ў Шарамеццева і здзейсніў жорсткую пасадку пасля 28 хвіліны палёту. Пры пасадцы ў яго падламаліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі. Паводле звестак Гідраметцэнтра Расеі, у той дзень у Падмаскоўі назіралася навальніца. Паводле звестак СК РФ, у выніку катастрофы з 78 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, загінуў 41 чалавек. Выжыць удалося чатыром сябрам экіпажа з пяці і 33 пасажырам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках