18 красавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Опернага тэатра сышоў галоўны дырыжор

7
З Опернага тэатра сышоў галоўны дырыжор

Ён займаў гэтую пасаду 12 гадоў.

Віктар Пласкіна сышоў з пасады галоўнага дырыжора Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі. Інфармацыю пра гэта tut.by пацвердзілі ў тэатры.

Пласкіна займаў гэтую пасаду з 2007 года. За апошнія дзесяць гадоў мастацкае кіраўніцтва Опернага не мянялася. Кадравыя змены звязваюць з прыходам на пасаду мастацкага кіраўніка тэатра Валянціна Елізар'ева.

Пласкіна працягне супрацоўніцтва з калектывам у статусе галоўнага запрошанага дырыжора. Зрэшты, у такім жа статусе знаходзіцца італьянец Джанлука Марчыяна.

Цяпер дырэкцыя абвясціла конкурс на замяшчэнне гэтай пасады. Кандыдат будзе абраны конкурснай камісіяй шляхам тайнага галасавання да 1 траўня 2020 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках