28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Герашчанка сыходзіць з «менскай групы»

3
Ірына Герашчанка сыходзіць з «менскай групы»
ІРЫНА ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Адна з галоўных перамоўшчыц ад Украіны ў Менскім працэсе звольнілася.

Пасля амаль пяці гадоў працы прадстаўніцай Украіны ў гуманітарнай падгрупе кантактнай групы па Данбасу ў Менску са сваёй пасады сыходзіць віцэ-спікерка Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка. Яна напісала заяву аб звальненні сама, паведамляе РБК-Украина.

- Зараз ідуць дэбаты аб перазагрузцы менскай групы. Я хачу паінфармаваць вас, што я сёння напісала заяву як упаўнаважаная прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе і прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе з просьбай вызваліць мяне ад гэтых пасад. Я падзякавала прэзідэнту Парашэнку за гэты высокі гонар працаваць у яго камандзе.

Пры гэтым яна запэўніла, што будзе дапамагаць новай уладзе садзейнічаць развязанню тых пытанняў, якія будуць стаяць у фармаце менскіх груп.

- Мы застаёмся адкрытымі для новай улады для таго, каб садзейнічаць развязанню тых пытанняў, якія будуць стаяць у фармаце менскіх груп. Але відавочна, што павінна адбыцца перазагрузка.

У Герашчанкі былі складаныя стасункі з афіцыйным Менскам. У 2016 годзе ў яе былі праблемы з трапленнем на перамовы ў Беларусь, таму што яна апынулася ў агульнай базе неўязных з падачы Расеі. Пазней МЗС Беларусі запэўніла, што Герашчанка можа спакойна прыязджаць для ўдзелу ў перамовах.

Пасля гэтага ўкраінскі палітык некалькі разоў крытыкавала беларускія ўлады за галасаванне ў ААН разам з Расеяй па ўкраінскіх пытаннях.

У трохбаковай кантактнай групе, якая працуе ў Менску з 2014 года, Украіна, Расея і АБСЕ вядуць пастаянныя перамовы аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках