29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне фракцыя «Народны фронт» выйшла з кааліцыі

4
Ва Украіне фракцыя «Народны фронт» выйшла з кааліцыі

Новая кааліцыя ў Вярхоўнай Радзе павінна быць сфармаваная цягам 30 дзён.

Лідар украінскай парламенцкай фракцыі “Народны фронт” Максім Бурбак абвясціў 17 траўня ў Вярхоўнай Радзе Украіны аб выхадзе ягонай фракцыі з кааліцыі, паведамляе карэспандэнт "Гордан".

"Мы заяўляем аб выхадзе з кааліцыі, спыненнi яе існавання з 17 траўня 2019 года і аб ініцыятыве фармавання новай кааліцыі з новай парадкам дня. Згодна з Канстытуцыяй, цягам 30 дзён будзе фармавацца новая кааліцыя", - заявіў Бурбак.

"Новыя абставіны патрабуюць максімальнай кансалідацыі дзяржаўных сіл у парламенце. Новы прэзідэнт, новы парадак дня, новая кааліцыя. Фракцыя "Народнага фронту" заяўляе - кааліцыя, якая была сфармаваная ў 2014 годзе і дзейнічала да сённяшняга дня выканала свае задачы. За 5 гадоў гэты парламент, два склады ўрада і украінская ўлада агулам правялі рэформаў больш, чым за папярэднія два дзесяцігоддзі. Але гэта ўжо гісторыя. Мы заяўляем аб выхадзе з дзейнай кааліцыі", - заявіў Бурбак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках