19 красавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Кожная пятая польская фірма працуе з украінцамі

Bloomberg: Кожная пятая польская фірма працуе з украінцамі

За апошнія пяць гадоў колькасць зарэгістраваных замежнікаў у Польшчы павялічылася ў пяць разоў.

Пра гэта піша «Экономическая правда» са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Як адзначаецца, колькасць замежнікаў, зарэгістраваных у Польшчы, за апошнія пяць гадоў павялічылася больш чым у пяць разоў. Гэта зняло напружанне з рынку працы, які пакутаваў праз рэкордны дэфіцыту працоўных рук.

Дзве траціны з больш як 600 тысяч замежнікаў, якія плацяць унёскі ў офіс сацыяльнага забеспячэння, прыехалі з Украіны, піша выданне.

Гэтая колькасць расла з кожным годам, нягледзячы на неспакой, што ўкраінцы могуць з'ехаць з Польшчы ў больш багатыя краіны еўразоны пасля таго, як ЕЗ палегчыў для іх працэс перасячэння мяжы.

Паводле метадалогіі ЕЗ, беспрацоўе ў Польшчы знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні - 3,8%, а з 2017 года эканамічны рост вагаецца прыкладна на адзнацы 5%.

Пасля ўступлення Польшчы ў ЕЗ у 2014 годзе, з краіны за мяжу выехала больш за 2 млн чалавек, але цяпер кожная пятая польская кампанія працуе з украінцамі, паведамілі агенцтву ў фірме, якая займаецца падборам персаналу.

Цяпер блізу 1,5 млн украінцаў працуюць у краіне з насельніцтвам у 38 млн чалавек, піша Bloomberg.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках