20 красавiка 2024, Субота, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтала вядома, хто будзе прадстаўляць ЕЗ на інаўгурацыі Зяленскага

5
Cтала вядома, хто будзе прадстаўляць ЕЗ на інаўгурацыі Зяленскага
МАРАШ ШЭФЧОВІЧ

Шосты прэзідэнт Украіны прыме прысягу 20 траўня.

Еўрапейскі Звяз на цырымоніі інаўгурацыі абранага прэзідэнтам Украіны Уладзіміра Зяленскага будзе прадстаўляць віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Мараш Шэфчовіч.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" ў пятніцу ў Брусэлі ў Еўракамісіі.

"Ад ЕЗ будзе віцэ-прэзідэнт Шэфчовіч", - сказалі ў каментары агенцтву ў Еўрапейскай камісіі.

16 траўня Вярхоўная рада пастанавіла, што прывядзенне да прысягі новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага адбудзецца 20 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках