23 красавiка 2024, aўторак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядуць назіранне ўначы

8
Вядуць назіранне ўначы
Фота: media-polesye.by

Жыхары Берасця арганізавалі кругласутачнае назіранне за акумулятарным заводам.

Прыёмка прадпрыемства перанесеная на канец траўня. Аднак актывісты рэгіструюць дзіўныя шумы і дым з завадской трубы, паведамляе «БелГазета».

«Завод працуе ў рэжыме пуска-наладкі. Гул стаяў, бо выпрабоўвалі сістэмы вентыляцыі, аспірацыі», - адказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандр Шукайла.

Раней Берасцейскі райвыканкам паведамляў, што прыёмачная камісія пачне працу 11 красавіка і скончыць 21-га. Аднак на 9 траўня акт прыёмкі завода яшчэ не быў падпісаны. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў траўні, але пазней.

З чутак, акт уводу акумулятарнага завода не падпісалі нібыта таму, што ўстанавілі перавышэнне заяўленых у праекце звестак аб выкідах свінцу ў 10 разоў. «У мяне такой інфармацыі няма», - адрэагаваў Шукайла.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. З таго часу ў Берасці і раёне не сціхае пратэстная кампанія - многія жыхары заяўляюць, што прадпрыемства будуецца з парушэннямі і будзе шкодным для здароўя людзей. З лютага 2018 года кожныя выхадныя на плошчу Леніна ў Берасці выходзяць праціўнікі будаўніцтва завода і кормяць галубоў у знак пратэсту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках