23 красавiка 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўравізія 2019»: Топ-5 запамінальных выступаў другога паўфіналу

9
«Еўравізія 2019»: Топ-5 запамінальных выступаў другога паўфіналу

Адным з самых яскравых і незвычайных быў выступ прадстаўніка Азербайджана.

16 траўня ў Тэль-Авіве скончыўся другі паўфінал песеннага конкурсу «Еўравізія 2019». Ужо сталі вядомыя імёны ўдзельнікаў, якія прайшлі ў фінал музычнага спаборніцтва, што адбудзецца 18 траўня.

Segodnya.ua прапануюць узгадаць пяць самых запамінальных песень і выступаў другога паўфіналу. Адзначым, што ўсе яны прайшлі ў фінал.

Адным з самых яскравых і незвычайных нумароў быў выступ прадстаўніка Азербайджана Chingiz (Чынгіза Мустафаева).

Мілы і яскравы нумар атрымаўся ва ўдзельніцы з Даніі Леаноры. Дзяўчына выконвала сваю конкурсную кампазіцыю, седзячы на велічэзным крэсле, на фоне намаляваных аблокаў.

У нумары Дункана Лоўрэнса з Нідэрландаў не было спецэфектаў і яскравых дэкарацый, аднак песня хлопца і яе выкананне пакарылі ўсю Еўропу. Дункан з'яўляецца фаварытам букмекераў і гледачоў.

Магутны вакал і кранальная тэма: песню для сваёй дачкі на «Еўравізіі 2019» праспявала ўдзельніца з Паўночнай Македоніі Тамара Тадэўска. На заднім фота цягам усяго нумару з'яўляліся фота мам з дочкамі.

Яскравы нумар са спецэфектамі паказаў прадстаўнік Расеі на «Еўравізіі 2019» Сяргей Лазараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках