29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пабіты «карупцыйны рэкорд» палкоўніка Захарчанкі

45
У Расеі пабіты «карупцыйны рэкорд» палкоўніка Захарчанкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У доме палкоўніка ФСБ Кірылы Чаркаліна знайшлі $185 мільёнаў гатоўкай.

Расейскія спецслужбы канфіскавалі гатоўку на агульную суму, эквівалентную 12 мільярдам рублёў (185 мільёнаў даляраў) падчас ператрусаў у арыштаванага паводле абвінавачвання ў карупцыі палкоўніка ФСБ Кірылы Чаркаліна. Пра гэта паведамляе агенцтва «Росбалт» са спасылкай на крыніцу ў сілавых органах. Належалі гэтыя грошы арыштаванаму палкоўніку ці каму-небудзь яшчэ - не ўдакладняецца, паведамляе «Радыё Свабода».

Чаркалін быў арыштаваны ў красавіку пасля затрымання на працы супрацоўнікамі службы ўласнай бяспекі. Яму выстаўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару на 850 тысяч даляраў. Акрамя Чаркаліна, арыштаваныя двое ягоных былых таварышаў па службе. Іх абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва значнай суме.

Чаркалін узначальваў аддзел, які спецыялізуецца на банкаўскім сектары, ва Управе барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Са слоў крыніцаў «Новой газеты», палкоўнік быў адным з самых маладых і перспектыўных супрацоўнікаў у эканамічнай контрвыведцы. Нягледзячы на тое, што яму яшчэ няма 40 гадоў, ён займаў сваю пасаду больш за дзесяць гадоў.

У 2016 годзе ў Маскве быў арыштаваны намеснік начальніка Управы эканамічнай бяспекі МУС Расеі палкоўнік Дзмітрый Захарчанка. У яго падчас ператрусаў былі выяўленыя блізу 9 мільярдаў рублёў. Паліцыянта абвінавачваюць у карупцыі і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, абвінавачанне запытала яму 15,5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках