19 красавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія прыватныя прадпрыемствы абурыў ліст з выканкаму

9
Менскія прыватныя прадпрыемствы абурыў ліст з выканкаму

«Прыватнікі» атрымалі пагрозлівы ліст ад чыноўнікаў, у якім сума штрафу павялічаная ў 10 разоў.

Большасць чыноўнікаў мае стасункі з беларусамі з пазіцыі сілы (а не слуг народа) і ў загадным тоне. Чаго толькі каштавала праславутая зімовая SMS ад Менгарвыканкама «Пераканаўча просім прыбраць снег ля машына-месцаў і ў дварах», піша onliner.by.

Ні пра якія «калі ласка», «будзем удзячныя», «шчыра спадзяемся» ў пасланнях зверху, звернутых да гараджан або арганізацыям, і гаворкі не ідзе. Фармулёўкай чарговага «ўказання» абурыліся прыватныя прадпрыемствы Першамайскага раёна.

На днях «прыватнікі» атрымалі афіцыйны ліст за подпісам першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Д. Т. Шашка, у якім ім даручаюць выканаць быццам бы добрую справу - пасадзіць кветкі перад уваходам у іх арганізацыі. Здавалася б, што такога, горад будзе толькі прыгажэйшым. Але ўслед за гэтым ідзе абзац, які цалкам перакрэслівае лірычны настрой.

«Гэтае прадпісанне падлягае абавязковаму выкананню. У выпадку невыканання прадпісання ў дачыненні да вас будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на падставе арт.23.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Непадпарадкаванне законнаму загаду ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй сваіх службовых паўнамоцтваў», што цягне накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых адзінак».

- Адчуванне, што ліст накіроўваюць нейкім злачынцам, якіх трэба спачатку ва ўльтыматыўнай форме абавязаць, а потым яшчэ і напалохаць непад'ёмнымі штрафамі. Няўжо нельга адпраўляць лісты з «чалавечым тварам»? - абураны адзін з прадстаўнікоў арганізацыі, якая атрымала такое пасланне.

Атрымаць штраф ад 510 да 1275 рублёў за кветкі - гэта, вядома, магутна. Але важны яшчэ і такі момант: калі самастойна прачытаць арт.23.4 КоАП, то можна даведацца, што санкцыі за яго крыху іншыя - ад двух да 50 базавых адзінак або адміністрацыйны арышт. Дзе 2, а дзе 20? Дзе 51 рубель, а дзе 510?! Да таго ж азеляненне, якое сапраўды прадугледжанае законам, не значыць - «пасадку кветак».

Адвакат Сяргей Зікрацкі так каментуе суворы ліст:

- Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання горада Менска, зацверджаныя пастановай Менгарсавета №252 ад 2016.11.16, прадугледжваюць права раённых адміністрацый замацоўваць за юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, тэрыторыі горада Менска для ўтрымання і добраўпарадкавання.

Мерапрыемствы, якія належаць да добраўпарадкавання, названыя ў п.4 гэтых Правілаў і ўключаюць у тым ліку азеляненне тэрыторыі.

Таму калі за арганізацыяй, названай у лісце, насамрэч была замацаваная тэрыторыя для добраўпарадкавання, гэтая арганізацыя павінна зрабіць азеляненне.

Садзіць кветкі перад уваходам у арганізацыю або зрабіць азеляненне іншым спосабам - кіраўніцтва арганізацыі мае права вызначаць самастойна. Але калі азеляненне не будзе зробленае, то кіраўнік арганізацыі напраўду можа быць прыцягнуты да адказнасці на падставе арт.23.4 КоАП РБ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках