29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Нельга дазволіць Расеі вярнуцца ў ПАРЕ

2
Лінас Лінкявічус: Нельга дазволіць Расеі вярнуцца ў ПАРЕ
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Расея нічога не змяніла ні на справе, не на словах.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус выступіў супраць вяртання Расеі ў ПАРЕ, бо яна прадаўжае агрэсію супраць Украіны.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта ён заявіў пасля ўдзелу ў сесіі Камітэта міністраў РЕ.

«Мы не можам дазволіць безумоўнае вяртанне Расеі ў ПАРЕ за кошт каштоўнасцяў і прынцыпаў Рады Еўропы. Расея нічога не змяніла ні на справе, не на словах, і прадаўжае агрэсію супраць Украіны. Нашы еўрапейскія каштоўнасці мала што значаць, калі іх не абараняюць», - напісаў Лінкявічус у Twitter.

Нагадаем, міністры замежных спраў краін-чальцоў Рады Еўропы прынялі пастанову, спрыяльную для вяртання расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ. Пры гэтым у самім дакуменце не згадваецца «Расеі».

У ім сцвярджаюць, што ўсе дзяржавы-чальцы павінны мець права на роўных умовах удзельнічаць у Камітэце міністраў і ў Парламенцкай асамблеі, двух статутных органах Рады Еўропы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках