25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі асудзілі вайскоўца, які ваяваў за «ДНР»

2
У Чэхіі асудзілі вайскоўца, які ваяваў за «ДНР»
ЭРЫК ЭШТУ

Вайскоўца ўзброеных сіл Чэхіі асудзілі паводле абвінавачання ў тэрарызме.

Вайскоўца ўзброеных сіл Чэхіі сёння асудзілі паводле абвінавачання ў тэрарызме за ўдзел у баявых дзеяннях на баку расейскіх акупантаў на часова акупаванай тэрыторыі Украіны

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Чэхіі Яўген Перабійніс на сваёй старонцы ў Facebook.

Суд прысудзіў Эрыку Эшту тры гады ўмоўна з адтэрміноўкай на чатыры гады і скасаваў яго воінскае званне, што азначае фактычнае завяршэнне кар'еры ў чэшскім войску.

Пракуратура сцвярджала, што Эшту на працягу трох тыдняў займаўся аховай акопаў і выконваў пабочныя працы ў сепаратыстаў, між іншым, ахоўваў зброю, а таксама браў удзел у абстрэлах.

Эшту заявіў, што ва Украіне проста ездзіў у госці, а ў форме сепаратыстаў і са зброяй проста сфатаграфаваўся на памяць.

Суд вынес умоўны прысуд, мяркуючы, што ўдзел Эшту ў канкрэтным тэрарыстычным акце не быў даведзены.

«Нягледзячы на тое, што прысуд умоўны, гэта - важны прэцэдэнт, і перасцярога ўсім тым, хто можа яшчэ плануе прыняць бок злачынцаў і тэрарыстаў на Данбасе, бо ўжо сам удзел у незаконных фармаваннях са зброяй у руках быў кваліфікавана судом як падрыхтоўка да тэрарыстычнага акту», - напісаў Перабійніс.

Паводле інфармацыі чэшскіх СМІ, праваахоўнікі Чэхіі расследуюць яшчэ больш за 10 падобных спраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках