20 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК пацвердзіў затрыманне галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага Беларусі

32
СК пацвердзіў затрыманне галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага Беларусі
ФОТА: BSAER.ORG

Лаўрэата Дзяржпрэміі затрымалі за хабар.

Крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны Аляксандра Дзядзько расследуе СК. Пра гэта tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Сяргей Кабаковіч.

- Следчым камітэтам распачатая і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Дзядзько паводле фактаў атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч. - Цяпер з затрыманым працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні.

Нагадаем, паводле інфармацыі tut.by, галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг краіны Аляксандр Дзядзько быў затрыманы 15 траўня. Сёння на працы яго няма, кабінет зачынены, а калегі кажуць: «Нам ніхто не паведамляе, дзе ён».

Пра тое, што сілавікі праявілі цікавасць да вядомага анестэзіёлага краіны Аляксандра Дзядзько, паведаміла інфармаваная крыніца:

- Паводле папярэдняй інфармацыі, Аляксандра Міхайлавіча затрымалі ў рамках «справы медыкаў», паказанні супраць яго, магчыма, даў адзін з пастаўшчыкоў медыцынскага абсталявання, які фігуруе ў справах іншых медыкаў.

У КДБ, які ў асноўным займаўся «справамі медыкаў», раней паведамілі, што не затрымлівалі галоўнага анестэзіёлага краіны.

Аляксандр Міхайлавіч у медыцыне 36 гадоў, у 1998 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской бальніцы. Вясной 2008 года Дзядзько разам з калегамі выканаў першую аперацыю ў перасадцы печані. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

За апошні год у 9-м шпіталі гэта ўжо не першае затрыманне. Улетку 2018 года кайданкі надзелі на галоўнага лекара Валерыя Кушнярэнку і загадчыка эндаскапічнага аддзялення Андрэя Саўчанку, якога і пацыенты, і самі лекары называюць «унікальным». У лютым 2019 года судом Фрунзенскага раёна Менска Андрэй Саўчанка быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў тры тысячы рублёў і прысуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. А цяпер у Маскоўскім судзе слухаецца справа ў дачыненні да былога галоўнага лекара Валерыя Кушнярэнкі. Ён прызнаў віну ў атрыманні 13 800 даляраў у якасці хабару.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках