19 красавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выйграў турнір у покеры за 1,7 мільёна даляраў

4
Беларус выйграў турнір у покеры за 1,7 мільёна даляраў
МІКІТА БАДЗЯКОЎСКІ
ФОТА: ДЭНІ МАКСУЭЛ, POKERNEWS.COM

Мікіта Бадзякоўскі стаў пераможцам турніру, які праходзіў у чарнагорскай Будве.

Мікіта Бадзякоўскі стаў пераможцам турніру 750K HRD Short Deck Ante-Only, які праходзіў 15-16 траўня ў рамках серыі Triton Super High Roller Series Montenegro 2019 у чарнагорскай Будве, паведамляе belmir.by.

У турніры было зарэгістравана 52 уваходы, уключаючы 23 паўторных. Кожны ўдзельнік выклаў уступны ўнёсак сумаю 750 тысяч ганконскіх даляраў. Гэта блізу 95 тысяч даляраў ЗША.

Фінальны дзень быў для Бадзякоўскага проста чароўным - яму ўдаецца практычна ўсё. Дастаткова сказаць, што да бітвы з апошнім апанентам Мікіта прыйшоў з чатырохразовай перавагай у фішках.

У выніку перамога прынесла беларусу суму ў 13,3 млн ганконскіх даляраў. Гэта прыкладна 1,7 млн даляраў ЗША. Яна таксама зрабіла яго рэкардсменам серыі Triton Series па сукупных прызавых.

Акрамя таго, дзякуючы цяперашняй перамозе наш суайчыннік здабыў новую вышыню ў сусветным рэйтынгу гульцоў па суме выйгрышаў у «жывым» покеры. З паказчыкам 24,4 млн даляраў ён займае 15 месца.

Інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх сапраўдны асабісты грашовы баланс. Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць грошы ўступнага ўнёску, унесенага гульцом.

Па-другое, часцяком крыніцай сродкаў унёску з'яўляюцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг пройгрышаў, якія застаюцца «за кадрам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках