19 красавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрыеўскі не падпісаў кантракт з менскім «Дынама»

2
Андрыеўскі не падпісаў кантракт з менскім «Дынама»
АЛЯКСАНДР АНДРЫЕЎСКІ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

У трэнера і мэнэджмэнту клуба розныя погляды на фармаванне складу.

Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў распавёў пра тое, што Аляксандр Андрыеўскі яшчэ не падпісаў кантракт з «зубрамі».

- У панядзелак выканкам НАКа ўзгадніў кандыдатуру Аляксандра Андрыеўскага на пасаду галоўнага трэнера «Дынама-Менск».

- Прынцыповая згода спецыяліста таксама была атрыманая. Аднак кантракт афіцыйна дагэтуль не падпісаны.

Перамовы з Аляксандрам Леанідавічам, якія мы вялі да апошняга моманту, не ўвянчаліся падпісаннем кантракту. Перашкодай з'яўляецца прынцып фармавання складу, на які меркаванні ў мэнэджмэнту клуба і трэнера разыходзяцца, між іншым, у пытанні колькасці легіянераў. Асабліва ў святле магчымага пераходу вядучых беларускіх гульцоў у ТОП-клубы КХЛ. Тым не менш, клуб мае намер найбліжэйшым часам закрыць вакансію галоўнага трэнера, якая з'яўляецца ключавой у падрыхтоўцы да новага сезону. У сферы нашай увагі і інтарэсаў - блізу дзесяці кандыдатур, прычым, Андрыеўскі па-ранейшаму сярод іх. Перамовы ва ўсіх напрамках працягваюцца.

- Вы падкрэслівалі, што шмат у чым ад галоўнага трэнера залежыць тое, якім будзе склад каманды. Наколькі сітуацыя вакол гэтай найважнейшай пасады ўплывае на ход селекцыі?

- Працэс фармавання складу не спыняецца нягледзячы ні на што. Наш прынцып застаецца ранейшым - у «Дынама» павінны гуляць моцныя легіянеры, якія маюць за плячыма багаты досвед, у тым ліку, у НХЛ, і беларусы, якія здольныя дапамагчы камандзе Беларусі, а таксама маладыя гульцы, якіх «Дынама» гатова развіваць. Безумоўна, мне хацелася б удзелу галоўнага трэнера і трэнерскага штаба ў селекцыі, - паведамляе словы Баскава афіцыйны сайт «Дынама».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках