18 чэрвеня 2019, aўторак, 6:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы давялі пазаземнае паходжанне амулета Тутанхамона

11

Дыскусія аб паходжанні шкла, з якога быў выраблены амулет, вялася на працягу ста гадоў.

Навукоўцы Універсітэта Керціна раскрылі паходжанне старажытнаегіпецкага жоўтага шкла, з якога быў выраблены нагрудны амулет Тутанхамона, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Phys.org.

Спецыялісты вывучылі драбнюткія часціцы цыркону, якія ўтварыліся 29 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі Заходняга Егіпта. Высветлілася, што матэрыял захаваў сляды рэйдзіту - мінералу, які утвараецца толькі пад уздзеяннем высокага ціску ў выніку падзення метэарыта.

Як падкрэсліваюць навукоўцы, дыскусія пра паходжанне шкла вялася на працягу ста гадоў. Раней даследчыкі меркавалі, што шкло магло сфармавацца ў выніку магутнага атмасфернага выбуху над зямной паверхняй.

Фараон Тутанхамон (1341-1323 гады да нашай эры) правіў у часы эпохі Новага Царства. Ён прыцягвае асаблівую ўвагу навукоўцаў праз сваю загадкавую смерць, багатую грабніцу, не кранутую рабаўнікамі, і гісторый пра «праклён» фараона.