24 красавiка 2024, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары беларускіх вёсак могуць на пошце аформіць крэдыты і ўклады

8
Жыхары беларускіх вёсак могуць на пошце аформіць крэдыты і ўклады

На рахункі аднеслі больш за 800 тысяч даляраў.

З 17 траўня жыхары вёсак, у якіх не працуюць аддзяленні Беларусбанка, могуць аформіць крэдыты гэтага банка на пошце. Раней на «Белпошце» ўвялі магчымасць адкрыць банкаўскі рахунак і атрымаць картку да яго, зняць наяўныя, праглядзець баланс па карце, а таксама адкрыць уклад, паведамляе tut.by.

Беларусы ўжо адкрылі праз паштовыя аддзяленні ў сельскіх населеных пунктах больш 500 укладаў на суму блізу 1,7 мільёна рублёў (блізу 813 тысяч даляраў у пераліку). Гэта значыць на адзін уклад у сярэднім прыпадае блізу 3400 рублёў.

Скарыстацца банкаўскімі паслугамі можна амаль у 800 паштовых аддзяленнях у сельскай мясцовасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках