19 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры замежных спраў Польшчы і РФ абмеркавалі вяртанне абломкаў Ту-154М

5
Міністры замежных спраў Польшчы і РФ абмеркавалі вяртанне абломкаў Ту-154М

Нягледзячы на неаднаразовыя заклікі польскіх уладаў і міжнародных інстытутаў, РФ па-ранейшаму не вярнула Варшаве абломкі Ту-154М.

Вяртанне абломкаў прэзідэнцкага самалёта Ту-154М, сітуацыя ў Украіне, эканамічнае супрацоўніцтва Польшчы і Расеі, а таксама старшынства ў Радзе бяспекі ААН сталі тэмамі сустрэчы кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Кіраўнікі ведамстваў гаварылі таксама пра 129-ю сесію Камітэта міністраў Рады Еўропы, якая прайшла ў Хельсінкі, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Эва Сувар заявіла, што Сяргей Лаўроў запэўніў пра гатоўнасць супрацоўніцтва ў пытанні роўнага доступу да абломкаў Ту-154М у рамках міжнароднай прававой дапамогі.

«Міністр Чапутовіч закрануў пытанне вяртання абломкаў самалёта Туполева. Абодва бакі пагадзіліся, што абавязковым з'яўляецца супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Міністр заклікаў да выдавання абодвум бакам аднолькавага доступу да абломкаў. Што ж тычыцца міністра Лаўрова, то ён запэўніў пра гатоўнасць да супрацоўніцтва ў рамках міжнароднай прававой дапамогі», - паведаміла Эва Сувар.

Нягледзячы на неаднаразовыя заклікі польскіх уладаў і міжнародных інстытутаў, Масква па-ранейшаму не вярнула Варшаве абломкі ўрадавага самалёта Ту-154М, які 10 красавіка 2010 года разбіўся пад Смаленскам. На борце самалёта знаходзіліся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і сябры афіцыйнай дэлегацыі, якія накіроўваліся ў Катынь для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Сённяшняе пасяджэнне міністраў замежных спраў Польшчы і Расеі стала першым за пяць гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках