25 красавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія навукоўцы: Рак можа быць вылечны

9
Брытанскія навукоўцы: Рак можа быць вылечны

Працягласць жыцця павялічыцца.

Брытанскія навукоўцы паведамілі, што на працягу найбліжэйшых 10 гадоў могуць быць распрацаваны новыя прэпараты, здольныя спыняць развіццё самых стойкіх ракавых клетак, што не рэагуюць на іншыя працэдуры.

Брытанскі Інстытут даследавання рака (ICR) абвясціў, што вылучае 75 млн фунтаў стэрлінгаў на вывучэнне гэтага падыходу, піша BBC.

ICR спадзяецца адкрыць сучасны цэнтр распрацоўкі новых лекаў у лонданскім раёне Сатан, на поўдні сталіцы.

Кіраўнік інстытута Пол Уоркман сказаў, што самай сур'ёзнай праблемай у барацьбе з ракам застаецца здольнасць ракавых клетак адаптавацца да лекаў і выпрацоўваць лекавую ўстойлівасць.

З ягоных слоў, новыя лекі, якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, змогуць стрымліваць распаўсюджванне рака ў доўгатэрміновай перспектыве, акрамя таго, ад раку можна будзе часцей вылечыцца.

Нешта падобнае ўжо адбываецца з пацыентамі, заражанымі вірусам ВІЧ.

Даследчыкі кажуць, што сучасныя метады барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі, напрыклад, хіміятэрапія, часам не прыносяць вынікаў, бо ракавыя клеткі выжываюць, адаптуюцца, і рак вяртаецца.

«Здольнасць ракавых клетак эвалюцыянаваць і развіваць рэзістэнцыю - галоўная прычына большасці смерцяў ад раку і асноўная праблема ў барацьбе з гэтым захворваннем», - кажа прафесар Уоркман.

З ягоных слоў, ICR распрацоўвае радыкальна новы падыход да лячэння рака, спрабуючы загадзя прадбачыць, як менавіта будуць эвалюцыянаваць ракавыя клеткі. Задача даследчыкаў - не дазволіць ракавым клеткам выпрацоўваць устойлівасць да супрацьракавых прэпаратаў.

Інстытут спадзяецца прыцягнуць да працы над праектам блізу 300 даследчыкаў з розных сфер навукі.

Усе тыпы раку пастаянна эвалюцыянуюць. Гэта нясе сур'ёзную праблему, бо рак можа вярнуцца, калі ракавыя клеткі развіваюць устойлівасць да курсу лячэння.

Інстытут даследавання рака IRC спадзяецца выкарыстаць гэты працэс эвалюцыі ў пошуках новых відаў тэрапіі.

ФОТА: SCIENCE PHOTO LIBRARY

Сярод іншага, даследчыкі спадзяюцца распрацаваць лекі, якія абмяжоўвалі б працэс эвалюцыі ракавых клетак і пухлін, ці ж узмацняла дзеянне лекаў.

Адначасовае прымяненне адразу некалькіх прэпаратаў таксама можа быць непераадольным для ракавых клетак.

На ранніх стадыях гэтых даследаванняў былі выяўленыя пазітыўныя вынікі, але да іх прымянення на практыцы пройдзе не менш за 10 гадоў.

Навукоўцы спадзяюцца, што новыя падыходы да лячэння рака прынясуць плён. Сярод іншага, гаворка ідзе пра выкарыстанне адразу некалькіх лекавых прэпаратаў, а таксама праграмы штучнага інтэлекту для таго, каб навучыцца прадказваць і прадухіляць эвалюцыю ракавых клетак.

Большая працягласць жыцця

Кіраўнік новага даследчага цэнтра доктар Андрэа Сатарыва кажа, што штучны інтэлект і матэматычныя прагнастычныя метады могуць зразумець, як паводзяць сябе ракавыя клеткі і як яны адрэагуюць на новыя метады лячэння.

Даследчыкі ўжо распрацоўваюць новыя прэпараты для таго, каб спыніць працу малекулы бялку APOBEC, якая з'яўляецца часткай імуннай сістэмы, і менавіта гэтую малекулу бяруць пад свой кантроль больш за палову розных клетак рака, што дазваляе ім супраціўляцца імуннай сістэме.

«Мы цвёрда ўпэўненыя, што дзякуючы дадатковым даследаванням мы знойдзем спосабы трымаць рак пад кантролем у доўгатэрміновай перспектыве, і нават лячыць пацыентаў, якія будуць жыць даўжэй з лепшай якасцю жыцця», - кажа прафесар Уоркман.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках