20 красавiка 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-канцлер Аўстрыі падаў у адстаўку праз відэа з кампраматам на яго

9
Віцэ-канцлер Аўстрыі падаў у адстаўку праз відэа з кампраматам на яго
ХАЙНЦ-ХРЫСЦІЯН ШТРАХЕ
ФОТА: РІА НАВІНЫ УКРАІНА

На відэа знялі ягоную сустрэчу з «пляменніцай» алігарха з атачэння Пуціна.

Віцэ-канцлер Аўстрыі Хайнц-Хрысціян Штрахе падаў у адстаўку. Пра гэта амбасадар Украіны ў Аўстрыі Аляксандр Шчэрба паведаміў у Twitter.

Пасол паведаміў таксама, спасылаючыся на заяву Штрахе, што цяпер ужо былы віцэ-канцлер больш не з'яўляецца лідарам «Партыі Свабоды» і не будзе працаваць ва ўрадзе краіны.

На пасадзе ва ўрадзе яго павінен замяніць Норберт Хофер, які раней узначальваў Міністэрства інфраструктуры.

Раней журналісты нямецкіх выданняў Sueddeutsche Zeitung і Spiegel апублікавалі сакрэтныя відэазапісы сустрэчы Штрахе з нейкай заможнай расейкай на Ібіцы ў 2017 годзе. На запісах прысутнічае Штрахе, ягоны паплечнік, а цяпер кіраўнік FPOe ў парламенце Ёган Гудэнус, ягоная жонка, невядомы мужчына, а таксама жанчына, якая размаўляе на расейскай і ангельскай мовах. Яе прадставілі аўстрыйскім палітыкамі як Алену Макараву, пляменніцу алігарха з атачэння прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Макарава нібыта хацела інвеставаць некалькі сотняў мільёнаў еўраў невядомага паходжання ў Аўстрыю, але напраўду выявілася «прынадай» - падстаўной асобай.

Жанчына і яе кампаньён на відэа абяцалі выкупіць 50% уплывовай венскай газеты Kronen-Zeitung з мэтай весці ў ёй лінію FPOe. У абмен яны разлічвалі на «разуменне» партыі.

Штрахе са свайго боку зрабіў некалькі сумнеўных прапаноў, напрыклад, паабяцаў, што шэраг будаўнічых дзяржзамоваў завышанымі коштамі дастанецца расейскім фірмам на шкоду аўстрыйскай будаўнічай кампаніі Strabag.

Пасля гэтага аўстрыйскія дэпутаты пачалі патрабаваць адстаўкі Штрахе, а канцлер Себасцьян Курц выключыў усякія магчымасці далейшага супрацоўніцтва з ім.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках